Дожинки-2027: трендовый трактор припарковался на въезде в Докшицы
Ці давялося вам убачыць велізарны трактар, які прыпаркаваўся на ўездзе ў райцэнтр акурат насупраць АЗС?
Новы арт-аб’ект з прэсаванай саломы ўжо займеў сваіх прыхільнікаў: у TikTok і іншых сацыяльных сетках людзі актыўна дзеляцца фота і відэа з докшыцкім трактарам, дзяржнумар якога цікава абыграны ў адпаведнасці з трэндавымі запытамі моладзі.
Як распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук, напярэдадні “Дажынак”, якія мусяць адбыцца ў Міёрах 17 кастрычніка, узнікла ідэя папулярызаваць працу аграрыяў і такім чынам. Гэту задуму падтрымалі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, ну а за ўвасабленне ў жыццё ўзяў адказнасць кіраўнік праекта ААТ “Таргуны” Васілій Чараднік.
Непасрэдна над састаўленнем аб’екта практычна два дні шчыраваў перадавы механізатар гаспадаркі Юрый Малюжанец. На асобных этапах плячо падстаўлялі супрацоўнікі РАНС, а мастацкае аздабленне трактара на рахунку аддзела культуры райвыканкама і сельвыканкамаў, якія дапамаглі з гароднінай для інсталяцыі.
У выніку атрымаўся выдатны арт-аб’ект, бо айчынны трактар – гэта адзін з сімвалаў сельскагаспадарчага машынабудавання краіны.
Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

