В лесу поможет QR-код. В лесничествах Бегомльского лесхоза устанавливают спецзнаки

photo_2026-10-08_15-

У беларускіх лясах пачалі ўсталёўваць спецзнакі з інфармацыяй аб лесагаспадарчых работах, выкананыя па адзіным макеце і ўзоры.

Як паведаміў галоўны ляснічы Бягомльскага лясгаса Сяргей Класоўскі, гэта работа ўжо вядзецца ў Вітуніцкім і Докшыцкім лясніцтвах, на чарзе – усе астатнія.

Дзякуючы такім знакам зараз грамадзянам не давядзецца шукаць кантакты лясніцтваў, каб высветліць, якое лесагаспадарчае мерапрыемства праводзіцца на тым ці іншым участку лесу. Інфармацыя размешчана на пашпарце аб’екта.

На знаку таксама знаходзіцца QR-код, па якім можна падрабязней даведацца пра лесагаспадарчае мерапрыемства або рубку, азнаёміцца з картай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў, замовіць дровы анлайн і прачытаць, што рабіць, калі чалавек заблудзіўся ў лесе.

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота з архіва Вітуніцкага лясніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *