Депутат Палаты представителей Анатолий Сивко поздравил женщин с Днем матери
Дарагія жанчыны, паважаныя маці!
Ад усёй душы віншую вас з адным з самых цёплых і светлых святаў – Днём маці!
Мацярынства – гэта вялікі дар і адначасова ахвярная праца. Менавіта вы, дарагія матулі, з’яўляецеся ахоўніцамі сямейнага ачага, увасабленнем міру, мудрасці і бясконцай любові. З вашых рук і добрых слоў пачынаецца знаёмства чалавека са светам, фарміруюцца яго характар і грамадзянская пазіцыя.
Падтрымка сям’і, ахова мацярынства і дзяцінства заўсёды застаюцца галоўнымі прыярытэтамі нашай дзяржаўнай палітыкі. Мы робім усё магчымае, каб кожная маці адчувала сябе абароненай, а нашы дзеці раслі ў мірнай і квітнеючай краіне. Асаблівыя словы павагі і нізкі паклон у гэты дзень – шматдзетным маці і жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей-сірот.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і душэўнага спакою. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода і ўтульнасць, а дзеці радуюць сваімі поспехамі.
З павагай дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальна сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко.

