В рамках Недели родительской любви в бассейне ФСК «Урожай» состоялись соревнования по плаванию
У межах тыдня бацькоўскай любові ў басейне ФСК “Ураджай” адбыліся спабороніцтвы па плаванні.
– У мерапрыемстве, якое ўжо стала традыцыйным, звычайна ўдзельнічаюць сем’і, – гаворыць дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба Алена Грыгор’ева. – Вось і гэтым разам сярод плыўцоў прыемна было бачыць самых актыўных наведвальнікаў нашай установы. Цудоўна, што бацькі, якія прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця, выхоўваюць любоў да спорту і ў дзяцей.
Сярод каманд сем’яў з поўным саставам, а гэта тройка плыўцоў, лепшы вынік прадэманстравалі Яўген Яцына з дочкамі Златай і Юліянай. Другое месца ў Надзеі і Дзмітрыя Гаўрыловічаў і Анастасіі Чачуковіч, трэцяе – у Віталія, Вольгі і Кіры Галавач.
За актыўны ўдзел дыпломамі адзначаны Стадольнікі і Кругляніны.
Сярод сем’яў у саставе “бацька + дзіця” першае месца ў Новікаў, другое – у Стальмачонкаў.
У катэгорыі “брат + сястра” ў тройку лідараў трапілі Аляксандр Навіцкі з Адэлінай Кухарэвіч і Максім Стадольнік з Янай Стадольнік.
Таксама на прыступкі п’едэстала ўзняліся каманды сясцёр: на першую – Злата і Юліяна Яцына, на другую – Ева і Мая Грыгаровіч.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена ФСК “Ураджай”.







