Пищеблоки учреждений образования Докшицкого района оснастили технологическим и холодильным оборудованием

IMG_6305

Сёлетні план па аснашчэнні тэхналагічным і халадзільным абсталяваннем харчаблокаў устаноў адукацыі раёна выкананы на сто працэнтаў.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было затрачана больш за 89 тысяч рублёў з розных крыніц фінансавання (у 2025-м – звыш 94 тысяч рублёў).

У рамках падрыхтоўкі да навучальнага года набыты параканвектаматы ў дзіцячы сад № 2 г. Докшыцы і выхаваўча-аздараўленчы лагер «Бярозка» (коштам 9500 рублёў кожны), халадзільныя камеры ў СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога (больш за 9 тысяч рублёў) і лагер “Бярозка” (8 тысяч рублёў), спліт-сістэма (кандыцыянер, які складаецца з вонкавага і ўнутранага блокаў) у Бягомльскую СШ імя С.С. Манковіча (4680 рублёў), а таксама халадзільнікі, агароднінарэзкі, электронныя вагі, посуд і інш.

Разам з тым, расказалі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, патрабуецца дааснашчэнне харчаблокаў, сталовых, буфетных, дапаможных памяшканняў неабходным абсталяваннем, інвентаром і мэбляй. Асаблівую ўвагу нададуць захоўванню агародніны і іншых прадуктаў – для гэтага плануюць закупіць сучаснае халадзільнае абсталяванне.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *