Спазніліся на працу

Праведзены рэйдавыя кантрольныя мерапрыемствы па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 года № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў частцы працоўнай дысцыпліны: своечасовасці прыходу на працу і адыходу з яе.
Праверкай былі ахоплены дзевяць арганізацый (у тым ліку 3 прадпрыемствы, чатыры ўстановы і адно структурнае падраздзяленне Віцебскага аблвыканкома). Парушэнне правіл унутранага працоўнага распарадку дапушчана 12 працаўнікамі чатырох арганізацый. Найбольшая колькасць тых, хто спазніўся (6 чалавек), адзначана ў ДУ “Віцебскі абласны цэнтр народнай творчасці”. Чатыры выпадкі спазненняў на працу зафіксаваны ў УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”. У філіяле № 3 ДУАЗ “Віцебская цэнтральная паліклініка “Паліклініка № 4” устаноўлены факт спазнення аднаго з урачоў на 10 хвілін. Таксама адзначана спазненне на 9 хвілін спецыяліста КУП ЖКГ г. Полацка.
Вінаватыя адказныя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *