Кошт слімака

Вінаградны слімак – адзін з самых распаўсюджаных відаў наземных малюскаў. Ён любіць багатыя вільгаццю лісцевыя лясы, кустоўі, паркі і яры. Харчуецца пяшчотным маладым лісцем, з-за чаго яго мяса мае тонкі смак зеляніны. За 2-3 гады слімак дасягае 4 — 4,5 сантыметра ў даўжыню – і менавіта ў гэты перыяд становіцца аб’ектам кулінарных эксперыментаў.

Біялагічная каштоўнасць гэтых малюскаў неверагодна высокая: у іх мясе на трэць больш бялка, чым у курыных яйках, і зусім няма халестэрыну. Слімакі багатыя незаменнымі амінакіслотамі, якія наш арганізм самастойна не сінтэзуе, а таксама біялагічна актыўнымі рэчывамі, якія робяць іх каштоўнымі для фармацэўтычнай прамысловасці. Са слімакоў атрымліваюць лекі ад бранхіту, дыябету і іншых захворванняў.

Каштоўнасць слімакоў і іх колькасць дазваляюць праводзіць нарыхтоўку і прамысловы гандаль гэтымі малюскамі. У Віцебскай вобласці прамысловы запас вінаграднага слімака складае 205 тысяч кілаграмаў. На тэндэр  выстаўлены многія раёны вобласці, для  іх вызначаны рэальныя аб’ёмы прамысловага запасу слімакоў. Начальнік аддзела Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Жанна Алейнікава паведаміла, што для Докшыцкага раёна, як і для некаторых іншых рэгіёнаў,  такія падлікі не зроблены. Аднак права на правядзенне нарыхтоўкі слімакоў Докшыцы таксама маюць, толькі на аўкцыён  могуць выстаўляць мінімальны (бяспечны для прыроды) прамысловы аб’ём не большы за 500 кілаграмаў з наступным складаннем біялагічных абгрунтаванняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *