В Докшицах попрощались с зимой

У нядзелю гараджане развітваліся з зімой. На гарадской плошчы адбылося маляўнічае тэатралізаванае прадстаўленне “Бывай, зімачка-зіма”. Яго галоўныя героі – Зіма і Вясна  — спачатку паспрачаліся, каму валадарыць у прыродзе, а потым Зіма-матухна, нягледзячы на дапамогу Бабы Ягі і лесавікоў,  ўсё ж такі ўступіла эстафету Вясне-прыгажуні. З гэтай нагоды на плошчы спалілі сімвалічнае чучала зімы, а разам з ім маразы, снягі і завеі.

Вясенні настрой натхніў самадзейных артыстаў Насцю Баброўскую, Дзмітрыя Міхайлава, Святлану Васюковіч. Яны хораша спявалі ў канцэрце пра вясну, каханне, новыя сустрэчы і добры настрой.

Фота В. Чарвінскага. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *