Докшицкая сандружина заняла пятое место на областных соревнованиях

Як паведамлялася ўжо ў нашай газеце, нядаўна ў раёне адбыліся спаборніцтвы санітарных дружын. Пасля гэтага, 29 чэрвеня, наша зборная  каманда ў саставе 14 чалавек прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах, якія праходзілі ва ўрочышчы “Баравуха” Полацкага раёна. Докшыцкую каманду прадстаўлялі сандружыннікі РВУ “Докшыцырайгаз”, ПМК-52, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”і цэнтральнай раённай бальніцы. І вось вынік: сярод 19 каманд  докшыцкая выступіла дастойна, заняўшы  пятае месца ў вобласці. Першае месца прысуджана дружыннікам Наваполацка, другое – камандзе Глыбоцкага раёна, трэцяе – Полацкага, чацвертае – камандзе Віцебскага раёна.

А. ІВАНОВА.

На здымку: сандружына Докшыцкага раёна.


Фото В. Червинского

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *