Докшицкая сандружина заняла пятое место на областных соревнованиях
Як паведамлялася ўжо ў нашай газеце, нядаўна ў раёне адбыліся спаборніцтвы санітарных дружын. Пасля гэтага, 29 чэрвеня, наша зборная каманда ў саставе 14 чалавек прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах, якія праходзілі ва ўрочышчы “Баравуха” Полацкага раёна. Докшыцкую каманду прадстаўлялі сандружыннікі РВУ “Докшыцырайгаз”, ПМК-52, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”і цэнтральнай раённай бальніцы. І вось вынік: сярод 19 каманд докшыцкая выступіла дастойна, заняўшы пятае месца ў вобласці. Першае месца прысуджана дружыннікам Наваполацка, другое – камандзе Глыбоцкага раёна, трэцяе – Полацкага, чацвертае – камандзе Віцебскага раёна.
А. ІВАНОВА.
На здымку: сандружына Докшыцкага раёна.
Фото В. Червинского