Оборудуют пляж на Волколатчине Докшицкого района

Лета на зыходзе, а на Валкалатчыне рыхтуюцца ўжо да наступнага курортнага сезона.

Па ініцыятыве начальніка ўчастка ДП “АграСітцы” дэпутата мясцовага Савета Д.А. Буката разам са старшынёй Валкалацкага сельвыканкама А.В. Бабарыка (на здымку) на безымянным возеры, што знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Гарадзішча, запланавана абсталяваць месца адпачынку. Работы па ажыццяўленні задуманага пачаліся каля месяца назад.

На штучным вадаёме, які выкапаны даўно, любяць бавіць вольны час не толькі мясцовыя жыхары, але і прыезджыя з Докшыц, іншых населеных пунктаў. Возера каля былога хутара, побач з лесам, вабіць чыстай празрыстай вадой, багаццем рыбы. Кажуць, што тут добра ловяцца карасі, акуні, плоткі. Ёсць у возеры і ракі. Не было толькі месца, дзе б можна было “цывілізавана” зайсці ў вадаём.

Першае, з чаго пачалі работы, высеклі кустоўе і старыя дрэвы, а затым расчысцілі тэрыторыю і навезлі пяску. Зараз гэта месца нагадвае пляж. Праўда, па словах ініцыятараў добраўпарадкавання, не хапае альтанкі, сталоў і лавак, месца для складзіравання бытавога смецця. Запланавана таксама добраўпарадкаваць прылягаючаю да возера тэрыторыю, а непасрэдна вызваліць ад буралому старыя яблыні. І тады, як у вершы, што застаўся ў памяці са школьных гадоў,

“Путники в тени её прилягут
Отдохнут в прохладе, тишине
И, отведав сочных спелых ягод,
Может стать и вспомнят обо мне…».

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *