В Докшицах разработан первый водный туристический маршрут

     Першы водны турыстычны маршрут зацверджаны ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Распрацаваў і апрабаваў яго вядомы энтузіяст турызму, кіраўнік турыстычнага гуртка Цэнтра дзяцей і моладзі Сяргей Васько.
Воднае падарожжа разлічана на два дні, яго працягласць – прыкладна 23 кіламетры. Пачынаецца маршрут ля вёскі Пустаселле, дзе працякае рака Поня. Турысты будуць ісці па рацэ да ўпадзення Поні ў Бярэзіну каля вёскі Бераспонне, потым падымацца ўверх па Бярэзіне да возера Медзазол. Там будзе начны прывал. На другі дзень – зваротны шлях: уніз да вёскі Бераспонне і па раце Бярэзіне да вёскі Беразіно.
Увогуле ў аддзеле ФКСіТ райвыканкама распрацавана 5 турыстычных маршрутаў: два пешаходныя, два веласіпедныя і адзін новы – водны.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

3 комментариев для “В Докшицах разработан первый водный туристический маршрут

  • 07.08.2012 в 12:01 пп
    Permalink

    Прывітаньне ад усіх воднікаў Беларусі Сяргею Васько! Калі яму трэба падтрымка, няхай зьвяртаецца. Мо і невядома розным райспалкомам, што маршрутаў па Беларусі можа быць такая вялікая колькасьць, што можна некалькі год прэміі ў кіраўніцтва раёнам прасіць і жыць прыпяваючы :D.
    Кажаце «першы» — ну што ж, падкідваю інфармацыю, каб ён не застаўся «першым». Запрашаю

  • 18.10.2012 в 5:57 пп
    Permalink

    Сергей Александрович отличный руководитель! От него я узнала много познавательного. Сергей Александрович, продолжайте в том же духе:)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *