В Докшицком районе коров доят четыре раза в день

ААТ “Замастачанскі”, згодна з інфармацыяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, займае трэцяе месца ў раёне па сярэдніх надоях малака ад каровы за дзень. Сёння тут дояць больш чым па 10 кілаграмаў. І, як гаворыць галоўны заатэхнік таварыства Кацярына Чувакова, пэўную ролю ў гэтым адыграла чатырохразовае даенне. Кароў, якія даюць па 15 і больш кілаграмаў, дояць раніцай два разы. Па падліках спецыялістаў, у дадзеным выпадку “плюс” складае 2-3 кілаграмы. Па стане на 22 кастрычніка ад кожнай каровы было атрымана ў сярэднім па 3739 кілаграмаў малака. Улічваючы тое, што пайшлі ацёлы ў групе Юлі Чаркасавай (да нядаўняга часу каровы ў запуску стрымлівалі рост надояў), ёсць упэўненасць, што кожная жывёліна ААТ “Замастачанскі” па выніках года абавязкова дасць 5 тысяч кілаграмаў.

Калектыў аператараў машыннага даення МТФ “Замасточча” за апошнія два гады, лічы, поўнасцю абнавіўся. Маладыя і старанныя жанчыны лёгкія на пад’ём:  за любую справу бяруцца дружна і працуюць старанна, зацікаўлена. Вось таму і прыфермская тэрыторыя выглядае прывабна. Да яе вядзе добры пад’езд, новая пафарбаваная агароджа. Вакол плота на клумбах цвітуць асеннія кветкі. Ёсць куток для адпачынку, дзе стаіць дэкаратыўная лаўка. Вабяць вочы і выклікаюць замілаванне вырабленыя са ствалоў дрэў свінаматка з парасятамі, іншыя ручныя падзелкі саміх жывёлаводаў.

Адзіная МТФ у “Замастачанскім” церпіць  рэканструкцыю. Старое памяшканне ўзноўлена за кошт перакрыцця даху, у тым ліку шыферам, які прапускае святло, а таксама пастаўленых у аконныя праёмы шклопакетаў. Адно крыло фермы, пасля таго як  будзе зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, аддадуць пад даільную залу. У гэтым як спецыялісты, так і аператары машыннага даення, бачаць магчымасць для паляпшэння якасці малака, а значыць, і для павышэння рэнтабельнасці галіны. Хаця па выніках 9 месяцаў і ў цяперашніх умовах з фермы паступіла на рэалізацыю 82 працэнты прадукцыі класам экстра. Задача стаіць канкрэтная: усё малако павінна ісці найвышэйшым гатункам. У тым, што гэта жывёлаводам з Замасточча па сіле,  галоўны эканаміст прадпрыемства Таццяна Воднікава не сумняваецца. Яна  распрацавала мерапрыемствы з улікам пэўных крытэрыяў, згодна з якімі можна атрымаць вялікі эканамічны эфект гаспадарчай  дзейнасці, і давяла да ведама рабочых галіны. З верасня аператары машыннага даення  працуюць у дадзеным накірунку для выканання пастаўленых задач. Маюць вялікую зацікаўленасць, бо ад гэтага залежыць іх заработная плата. У сярэднім прыбаўка да месячнага заробку склала каля паўтара мільёна рублёў. І гэта – двухбаковая выгода.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: злева направа аператары машыннага даення МТФ “Замасточча” Юля Чаркасава, Таццяна Шыла, Ганна Пунтус і Аксана Піліпчук.

Фота В. Чарвінскага.

Один комментарий для “В Докшицком районе коров доят четыре раза в день

  • 25.10.2012 в 6:21 пп
    Permalink

    В сводку глянешь — такое ощущение что вообще доят через день!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *