Разыгралі кубкі па валейболе

Докшыцкага раёна
Адбыўся кубак Докшыцкага раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Перамогу атрымала каманда раённага аддзела адукацыі, якая апярэдзіла зборную РУП ЖКГ з лікам 3:1.
Начальнік аддзела фізічнай культуры спорту і турызму райвыканкама Сяргей Кашчэеў паведаміў, што на спаборніцтвы папярэдне запрашаліся каманды з усіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна. Большасць з іх запрашэнне праігнаравалі. Гэта ўказвае пра нізкі ўзровень арганізацыі фізкультурнай работы і прапаганды спорту ў гэтых калектывах. 
Міёрскага раёна
Зборная каманда дзяўчат з нашага раёна ўдзельнічала ў адкрытым кубку  Міёрскага раёна па валейболе (на здымку). 5-6 месцы яны падзялілі з валейбалісткамі Віцебскага раёна.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *