В Докшицах спасали лебедя

У мінулую суботу тэхнік-метэаролаг раённай метэаралагічнай станцыі Марына Вайцяховіч у сінаптычны тэрмін, а гэта 21 гадзіна, заўважыла на метэаралагічнай пляцоўцы нейкі шэры дрыжачы камяк. Ім аказаўся лебедзь. Пра знаходку жанчына тэрмінова  паведаміла ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праз некалькі хвілін прадстаўнікі абедзвюх службаў былі на месцы. Выратавальнікі злавілі птушку і забралі ў аддзел, накармілі і часова пасялілі ў душавым памяшканні (на здымку). Ніякіх траўм у “шыпуна” не было.  Напэўна, ён проста не разлічыў свае сілы на пералёт.  У аўторак работнікі інспекцыі ІР і АНА забралі лебедзя і завезлі на Лукомльскае возера, якое ніколі не замярзае.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *