В вальере охотдачи «Камайск» Докшицкого района погиб 41 олень

Мёртвых аленяў знайшлі 26 снежня. На тэрыторыі ў 40 гектараў тушы жывёл былі паўсюдна. З вялікага статку выжылі толькі 33 алені. Зараз па гэтым факце вядзецца следства. Праводзяцца ўсе неабходныя вірусалагічныя, біялагічныя і хімічныя экспертызы. Тушы мёртвых жывёл утылізаваны.

Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Докшыцкага РАУС Іван Бадун упэўненых заключэнняў пакуль не робіць:

– На тэрыторыі вальера было знойдзена рэчыва сіняга колеру. Узяты пробы корму.  Праводзіцца хімічная экспертыза. Пакуль не будуць гатовыя  вынікі, гаварыць пра прычыны гібелі жывёл рана,   –  тлумачыць  Іван Іванавіч.

Пагалоўе аленяў разводзілі ў паляўнічай дачы два гады. Хутка планавалі частку жывёл выпусціць на волю. Аднак трагічнае здарэнне парушыла ўсе планы. Зараз у паляўнічай дачы ўведзены каранцін. Аленяў, якія выжылі, перавялі ў другі вальер, дзе яны будуць знаходзіцца пад пільным наглядам.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *