В Бегомльской школе Докшицкого района прошёл фестиваль талантов

школьная зорька 2013 032

“Кожнае дзіця таленавітае. Трэба толькі своечасова заўважыць гэты талент, раскрыць і дзесьці прымяніць”, – лічаць педагогі Бягомльскай школы.

Чацвёрты раз у школе праходзіць фестываль “Школьная зорка”. Гэта мерапрыемства называюць святам адкрыццяў талентаў і прыемных нечаканасцяў. Конкурс адбываецца на працягу тыдня. Чатыры дні арганізоўваюцца пазакласныя мерапрыемствы, на якіх выступаюць вучні пачатковых, 5–7, 8–9 і 10–11 класаў. У пятніцу – фінальны канцэрт і ўручэнне дыпломаў пераможцам намінацый: танец, вакальнае майстэрства, эстрадная мініяцюра і мастацкае слова.

Кожны, хто прысутнічаў у актавай зале, яшчэ раз упэўніўся, што фантазіі і творчасці няма межаў. Нават самыя маленькія другаклашкі паказалі такія нумары, што гледачы былі ў захапленні. Песні былі душэўнымі, вершы – пранікнёнымі, танцы бралі ў палон запальваючымі рытмамі. Цяжка прыйшлося журы, бо ўсе артысты выступілі выдатна. Аднак конкурс патрабаваў выбраць лепшых. Імі сталі вучні 2 “А” класа (класны кіраўнік В.М. Самсонава), 5 “А” (С.Л. Ціханская), 8 “А” (А.М. Сушко) і 11 “Б” класа (А.А. Літвінчук).

– “Школьная зорка” – выдатны спосаб паказаць сябе, адчуць сябе значным, самасцвярдзіцца, – гаворыць вучаніца 11 “Б” класа Яўгенія Баранава. – Пабольш бы такіх цікавых конкурсаў, бо жыццё ў іх рытме цудоўнае! Чалавечыя здольнасці бязмежныя, асабліва ў энергічных маладых рабят, – сказала яна.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: моманты фінальнага канцэрта.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *