Для тых, хто хоча служыць у міліцыі

den-milicii-by

Служба ў міліцыі заўсёды была і застаецца ганаровай. Людзі ў міліцэйскіх пагонах, што стаяць на варце грамадскага правапарадку, удзень і ўначы абараняюць наш спакой, рызыкуючы пры гэтым іншы раз нават сваім жыццём, выклікаюць да сябе павагу. Маладыя, моцныя духам, фізічна загартаваныя юнакі – такое папаўненне патрэбна сёння органам унутраных спраў. Больш падрабязную інфармацыю пра гэта дае сёння нашым чытачам намеснік начальніка Докшыцкага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Анатолій Ралавец.

– Многія маладыя хлопцы з ліку тых, што дэмабілізаваліся або хутка дэмабілізуюцца з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў стаяць перад выбарам будучай прафесіі. Упэўнены, што сярод іх ёсць жадаючыя стаць супрацоўнікамі міліцыі. Што ж, правільны выбар, і трэба смялей ажыццяўляць сваё рашэнне. Нашаму калектыву сёння патрэбны юнакі з сярэдняй адукацыяй, якія адслужылі ў арміі, на пасады міліцыянера – дзяжурнага ізалятара часовага знаходжання, а таксама маладыя людзі з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і тыя, хто вучыцца завочна ў вышэйшых навучальных установах (без службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь) на афіцэрскія пасады.

Тыя, у каго ёсць жаданне паступіць да нас на службу, больш падрабязную інфармацыю могуць атрымаць у групе кадраў аддзела ўнутраных спраў або па тэлефонах:

345-06-09 (Велком), 2-22-43 (гарадскі) – Анатолій Анатольевіч Ралавец;
891-37-08 (МТС), 345-05-81 (Велком) – Аляксандр Мікалаевіч Гмыза.

У дадатак паведамляю, што нам патрабуецца на работу прыбіральшчыца службовых памяшканняў групы тылавога забеспячэння.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *