Докшицы — Балви: обмен опытом

Изображение 026 3

Месяц таму раённая газета пісала аб наведанні Докшыц дэлегацыяй Балвскага муніцыпалітэта Латвіі. На гэтым тыдні з мэтай далейшага абмену вопытам, супрацоўніцтва ў розных галінах прадстаўнікі Балві – дэлегацыя ў саставе 21 чалавека, у асноўным кіраўнікоў валасцей, а таксама дырэктараў устаноў і арганізацый сацыяльнай сферы – зноў пабывала ў нашым раёне. У Парплішчанскім сельсавеце гасцей сустракалі старшыня раённага Савета дэпутатаў В.У Сівіцкая і намеснік старшыні райвыканкама В.Ю. Рандарэвіч. Старшыня сельвыканкама А.С. Андрыеўскі пазнаёміў прыезджых з работай органа мясцовай ўлады.
У кінаканцэртнай зале “Іскра”, куды потым накіравалася дэлегацыя, для прыезджых былі арганізаваны: выстава вырабаў Докшыцкага Дома рамёстваў, паказ кінафільма пра Докшыцы, канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, знаёмства з рэжысёрам народнага драматычнага тэатра Г.В. Яцкоўскай.

Прыемна ўражанымі засталіся члены дэлегацыі пасля наведвання аграгарадка Крулеўшчына. У прыватнасці, яны па-добраму пазайздросцілі ўзроўню абслугоўвання насельніцтва ў Цэнтры культуры і адпачынку моладзі, дзе ў адным будынку сканцэнтравалі сваю работу школа мастацтваў, філіял Дома рамёстваў, бібліятэка, грамадскі пункт аховы правапарадку. Пазнаёміўшыся з умовамі прабывання састарэлых адзінокіх у аддзяленні кругласутачнага знаходжання, балвійскія госці адзначылі камфортныя ўмовы, якія створаны для насельнікаў гэтай установы, задавалі шмат пытанняў, якія іх зацікавілі. На торфапрадпрыемстве іх уразіў высокі ўзровень вытворчасці тарфяных грунтоў, якія пастаўляюцца амаль у 30 краін, у тым ліку і ў Латвію.

Напрыканцы экскурсіі з членамі дэлегацыі сустрэўся і правёў гутарку кіраўнік раёна А.Л.Пінчук. Ад’язджаючы з Докшыц, па шляху на Мінск, яны наведалі мемарыяльны комплекс “Шунеўка”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *