В Докшицах образован клуб для молодых семей

фото в редакцию

Сям’я – самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, тое, дзеля чаго мы жывём, працуем і будуем планы. Зразумець гэта – значыць сумець зберагчы шлюб, правільна выхаваць дзяцей, дарыць радасць сабе і блізкім. Стварэнне дамашняга ачага – цэлая навука. У гэтым упэўнены начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Алена Курто і начальнік аддзела ЗАГСа райвыканкама Ірына Баговіч. Менавіта таму ў іх узнікла ідэя стварыць у Докшыцах клуб для маладых сямей, які будзе аб’ядноўваць мужоў і жонак, іх дзяцей, каб садзейнічаць умацаванню ў іх сем’ях маральна-псіхалагічнага клімату, фарміраваць чысціню, духоўнасць і этыку ў адносінах, прапаноўваць карыснае баўленне часу, павышаць іх адказнасць адзін перад адным і перад сваімі дзецьмі. Задума ўвасобілася ў жыццё.

Клуб маладой сям’і “Вера. Надзея. Любоў” распачаў сваю дзейнасць. Нядаўна прайшло першае яго пасяджэнне. Алена Курто расказала прысутным пра мэты стварэння клуба, пра планы і перспектывы яго работы. З прамовай на тэму: “Як зберагчы сям’ю” выступіла Ірына Баговіч. Маладыя людзі, члены клуба, расказалі пра свае сем’і, захапленні і інтарэсы. Разам абмеркавалі план работы клуба, усе актыўна ўносілі свае прапановы. Падчас гутаркі маладыя людзі абмяркоўвалі важныя тэмы, задавалі пытанні. На іх адказвала галоўны спецыяліст юрыдычнага сектара райвыканкама Святлана Шаркевіч.

Завяршылі сустрэчу чаяпіццем за сяброўскім сталом. Усе былі задаволены карысна праведзеным часам.

Пакуль што клуб складаецца з пяці сямей. Але жадаючых уступіць у яго становіцца ўсё больш. Каб заявіць пра сваё жаданне стаць членамі клуба, трэба звяртацца ў аддзел па справах моладзі райвыканкама (тэл. 2-13-97). Для маладых сям’яў ужо запланавана правядзенне турыстычных паходаў, экскурсій, забаўляльных і пазнавальных мерапрыемстваў, конкурсаў самадзейнасці і мастацкай творчасці, святаў і гутарак. Удзельнікамі іх будуць не толькі дарослыя, але і дзеці.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: сям’я Шаркевіч адна з першых стала членамі клуба маладой сям’і.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *