В ОАО «Торгуны», что рядом с Докшицами, молодые специалисты обустраиваются навсегда

IMG_5226 111111111

Віктар Радкевіч, якога вы бачыце на здымку з сынам Раманам і жонкай Наташай, працуе ў ААТ “Таргуны” каля трох гадоў. Прыйшоў сюды мясцовы хлопец пасля заканчэння Лепельскага каледжа, дзе ён па накіраванні акцыянернага таварыства вучыўся на тэхніка-механіка, два гады працаваў па спецыяльнасці. Добрасумленна адносіўся да справы, слухаўся старэйшых, з павагай адносіўся да кожнага члена калектыву, набываў вопыт. Сціплы і спакойны, Віктар не выклікаў у свой адрас ніякіх папрокаў. І ўсё ў хлопца ладзілася. Апрача аднаго. Быў пэўны душэўны дыскамфорт, бо хацелася яму за баранку аўтамабіля. Кіраўніцтва таварыства пайшло насустрач жаданню маладога чалавека і даверыла ў яго рукі новы “МАЗ”. І, як вынік, Віктар паказаў свой спрыт на ўсе сто менавіта ў вадзіцельскай справе. У час уборкі ўраджаю хлопец працаваў на перавозцы зерня, якога даставіў з поля на ток 2231 тону. За дасягнутыя поспехі быў прызнаны адным з лепшых вадзіцеляў таварыства, і яго імя занесена на мясцовую Дошку гонару. Апрача маральнага задавальнення, гэта дае магчымасць атрымаць дадатковыя грошы да асноўнага заробку. А маладому чалавеку, як, дарэчы, і кожнаму, грошы патрэбны. Тым больш, што ён змяніў свой статус – стаў жанатым чалавекам, бацькам немаўляці. Маладой сям’і выдзелілі ў Таргунах добры дом, які стаіць амаль побач з бацькоўскім.

Дарэчы, сёлета на Дошцы гонару змешчаны і партрэт бацькі Віктара – механізатара Васілія Уладзіміравіча. Радкевічы ў Таргунах – людзі паважаныя.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *