В магазине «Дежурный» в Докшицах борются за своего покупателя

Да сёлетняга летняга сезона спажывецкая кааперацыя падрыхтавала пакупнікам добры падарунак у выглядзе адрамантаванай крамы «Дзяжурная» ў райцэнтры. У будынку праведзены капітальны рамонт. Дзякуючы яму, крама атрымала новыя дзверы, вокны, столь, падлогу. Пашырылася гандлёвая плошча, устаноўлена новае абсталяванне, што садзейнічае павелічэнню гандлёвага асартыменту. Калі праводзіла капрамонт, праўленне райста працавала не толькі над стварэннем дадатковых выгод для пакупнікоў, але і памятала пра бытавыя ўмовы персаналу. Заменены водаправод, праведзена каналізацыя, пабудаваны санвузел. На рамонт затрачана 300 мільёнаў рублёў. Мяркуючы па тым, як стала працаваць крама пасля яго, гэтыя затраты хутка акупяцца. У маі прададзена тавараў на 612 мільёнаў рублёў. Тэмп росту тавараабароту склаў 130, 7 працэнта. Загадчыца крамы Ванда Каляга ў спажывецкай кааперацыі працуе больш за 30 год, з іх загадчыцай розных гандлёвых кропак – 15 год. Так што вопыту і ведаў у яе хапае, каб умела арганізаваць работу гандлёвага прадпрыемства, навучыць гэтаму сваіх падначаленых.

DSC00341

НА ЗДЫМКУ: калектыў крамы «Дзяжурная» (злева направа) А.К. Дубаневіч, В.І. Каляга, Г.Д. Варган і В.П. Дук.

– Мне, шчыра кажучы, вельмі пашанцавала на калег па працы, – сцвярджае загадчыца, – калектыў падабраўся вопытны, умелы. Нашы ўзаемаадносіны пабудаваны на поўным даверу, без якога нельга ў гандлёвай прафесіі, а таксама на сумленнасці, прыстойнасці работнікаў прылаўка. Гэта адзін з сакрэтаў таго, што наш калектыў доўгі час працуе без недастач. Уважліва кантралюем пастаўку тавараў і, што сакрэтнічаць, паводзіны некаторых несумленных пакупнікоў.
Мы за свайго пакупніка змагаемся. Стараемся вывучаць попыт, працаваць з многімі пастаўшчыкамі напрамкі. Таму, як бачыце, у асартыменце заўсёды маем розныя віды малочнай, мясной, кандытарскай прадукцыі розных вытворцаў. Праца ў краме не з лёгкіх, бо яна мае спецыфічны працоўны рэжым: абслугоўвае пакупнікоў без выхадных з 7.00 і да 1 гадзіны ночы. У ёй заўсёды шмат пакупнікоў. I, па словах прадаўцоў, нават познім вечарам далёка не ўсе яны набываюць моцныя напоі ды піва, як нехта падумае. Попытам карыстаюцца паўфабрыкаты, асабліва катлеты, пельмені, а таксама хлеб, агародніна. Гэтыя тавары набываюць людзі, якія едуць з вёскі, працы, адпачынку. Мэтанакіраваная работа калектыву на больш поўнае забеспячэнне пакупнікоў таварамі і паслугамі добра характарызуе паказчык выпрацоўкі на аднаго прадаўца. У «Дзяжурнай» ён наблізіўся да 122 мільёнаў рублёў. Руплівым намаганням адпавядае і зарплата прадаўцоў, якая ў сярэднім складае каля 4 мільёнаў рублёў.

Крама «Дзяжурная» – гэта не адзіны абноўлены гандлёвы аб’ект у раёне. Адкрыцця чакае крама «Дары прыроды» ў Бягомлі. Хутка парадуе наведвальнікаў кафэ «Александрыя», у якім зараз хуткімі тэмпамі вядзецца рамонт. На чарзе некаторыя іншыя аб’екты грамадскага харчавання.
Тамара СТАДНЮК.
Фота аўтара.

Комментарии:

3 комментариев для “В магазине «Дежурный» в Докшицах борются за своего покупателя

  • 14.03.2015 в 9:57 пп
    Permalink

    Сегодня в магазине меня обманули на 50 тысяч рублей, притом прилюдно оскорбили и не дали жалобную книгу, и это Дежурный магазин Докшицы.

  • 18.03.2015 в 6:28 дп
    Permalink

    В милицию не обратился, наверное по тому что, был не совсем трезв?

  • 04.04.2015 в 10:59 пп
    Permalink

    Нет, милиция тут не причем,он обратился с письменным заявлением в Общественное объединение «Белорусское общество защиты потребителей».
    Человек был в здравом уме и трезвой памяти.
    А с таким беспределом надо бороться, и наказывать.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *