В Докшицах готовят витаминные салаты

0_50473_de23d40_LПершая веснавая зеляніна – гэта кладоўка вітамінаў, якія не заменяць ніякія парніковыя агуркі з памідорамі ці заморскія фрукты. Скарыстайце гэту магчымасць і дайце свайму збяднеламу за зіму арганізму тое, што расце сёння ў кожным агародзе. Маю на ўвазе маладую крапіву, шчаўе і жоўценькія сонейкі дзьмухаўцоў.
Ведайце, што 30 г крапівы ўтрымліваць сутачную дозу вітаміну С і караціну. Шчаўе вядома людзям са старажытных часоў, хаця адразу яго есці крыху баяліся, а дарэмна. Шчаўе вельмі карыснае. Кветкі, карані, лісты дзьмухаўцоў прымяняюцца як касметычны, лячэбны сродак. Але мы сёння пагаворым пра прымяненне вышэйназваных раслін у кулінарыі.
Суп з крапівы і шчаўя
Для яго прыгатавання падыходзяць маладыя і верхнія лісты крапівы, якія яшчэ не распусціліся. Перабраўшы, іх кладуць у кіпень і вараць да мяккасці. Каструлю пры гэтым трэба накрыць накрыўкай для лепшага захавання вітамінаў. Затым крапіву вымаюць з кіпеню і адкідваюць на сіта, праціраюць. Рэжуць моркву, пятрушку, цыбулю, абсмажваюць у сметанковым масле, дадаюць крыху мукі і смажаць хвіліны тры. Пасля гэтага, абсмажаныя агародніну і крапіву, заліваюць гарачым мясным булёнам і адварам з-пад крапівы і ставяць на агонь. За 10 хвілін да заканчэння варкі кладуць шчаўе і соль па смаку. Да зялёнага варыва рэкамендуецца падаваць смятану і зваранае ўкрутую яйка.
Салат з дзьмухаўцоў
Складнікі: 200 г свежай капусты, 100 г лістоў дзьмухаўцоў (толькі не збірайце іх ля дарог), 2 кіслых яблыкі, 1 морква, алей, смятана.
Лісты дзьмухаўцоў заліць салёнай вадой і пакінуць на 40 мінут, прамыць. Нарэзаць саломкай яблык, моркву. Злучыць усё разам, дадаць алей і смятану. Той, хто любіць вострую ежу, можна дадаць чорны перац.
Мёд з дзьмухаўцоў
Складнікі: 200 г кветак дзьмухаўцоў, 1,5 літра кіпеню, 2 лімоны, 1,5 кг цукру.
Кветкі адарваць ад пладаножак, прамыць, заліць кіпенем і пакінуць на суткі. Затым адціснуць ваду, дадаць лімоны парэзаныя кубікамі, цукар і варыць да загусцення. Яшчэ цёплы сіроп разліць у баначкі і закрыць накрыўкамі.
Усім смачна есці!
Ганна ПАЛЯЧОНАК.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *