В Докшицах прошла военно-спортивная игра «Зарница»

IMG_8609   Адзінаццаць каманд са школ раёна прынялі ўдзел у ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”, якая была прысвечана 69-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі яе сталі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама РК ГА “БРСМ”.
– “Зарніца” даўно стала традыцыйным мерапрыемствам для школьнікаў, – сказала ў прывітальным слове да ўдзельнікаў гульні першы сакратар РК ГА “БРСМ” і галоўны суддзя Таццяна Гайчук. – Спадзяюся, што кожны атрымае ад спаборніцтва не толькі зарад станоўчай энергіі, але і навучыцца таварыству, адказнасці за сябра, бо толькі разам можна прыйсці да перамогі.
IMG_8626Адначасова на гарадскім стадыёне праводзіліся конкурсы ваенна-спартыўнай гульні: адны здавалі страявую падрыхтоўку (здымак 1), іншыя ўдзельнічалі ў марш-кідку з перашкодамі (здымак 2), побач правяралі меткасць у стрэлах з пнеўматычнай вінтоўкі (здымак 3). Хто прайшоў гэтыя конкурсы – спяшаўся на інтэлектуальныя. Камандзе трэба было ў тэставай форме адказаць на пытанні “Старонак гісторыі Айчыны” і выканаць тэарэтычныя заданні па медыка-санітарнай падрыхтоўцы. Завочнымі выпрабаваннямі былі падрыхтоўка “Баявога лістка”, а таксама збор матэрыялаў для конкурсу “Памяць” (кожная каманда прадстаўляла работу сваёй школы па патрыятычным выхаванні моладзі, рыхтавала матэрыялы аб адным з воінскіх пахаванняў, памятных мясцінах Вялікай Айчыннай вайны свайго рэгіёна).
IMG_8487   Вялікае значэнне пры падвядзенні вынікаў гульні і вызначэнні пераможцаў надавалася знешняму выгляду кожнага ўдзельніка: многія школы паклапаціліся пра спецыяльную форму для вучняў.
Першае месца ў ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца” заваявала каманда “Юнацтва” з Докшыцкай СШ № 1, і яна прыме ўдзел у абласным этапе спаборніцтва, які пройдзе ў Віцебску. Другое месца ў Барсукоўскай СШ, а трэцяе падзялілі каманды Валкалацкай СШ і Тумілавіцкай ДССШ.
Выхаванне адзінага згуртаванага калектыву, прыцягненне школьнікаў да здаровага ладу жыцця, падрыхтоўка да пераадолення цяжкасцяў, выпрацоўка навыкаў, дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях прайшлі на “ўра”.

* * *

Першыя правілы для ваенна-спартыўнай гульні распрацавала настаўніца адной з расійскіх школ у далёкім 1964 годзе. Атрымліваецца, што сёлета “Зарніцы” споўнілася 50 год!

* * *

У 1978 годзе настаўнік Тумілавіцкай школы Анатоль Ванюшын вазіў каманду на рэспубліканскія спаборніцтвы гульні “Зарніца”. Вучні, якіх ён рыхтаваў да ваенна-спартыўнай гульні, занялі другое месца!

Тэкст і фота Яўгеніі Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *