В Докшицком районе прошла акция «Ветеран живёт рядом»

    IMG_8725Напярэдадні вялікага свята Перамогі ў раёне праводзілася акцыя “Ветэран жыве побач”, у якой прынялі ўдзел работнікі культуры і раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў. 

Гасцей з музычнымі падарункамі сустракалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Ядвіга Модаль, Ефрасіння Парцянка, Пётр Арцёмаў (на здымку) і іншыя. Са слязамі на вачах сведкі і ўдзельнікі ваеннага ліхалецця слухалі вершы, якія чыталі ім дзеці, а песні “Кацюша” і “Дзень Перамогі” спявалі разам з культработнікамі. Музыка, кветкі, салодкасці – гэта падзяка сучаснага пакалення за тое, што ветэраны зрабілі для нас.

IMG_8759Старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Еўдакія Вязнікава песень ветэранам не спявала. Затое яна прывезла кожнаму з іх мяккія летнія чаравікі, папярэдне ўдакладніўшы памер нагі. Вельмі задаволены застаўся ўвагай і падарункам былы салдат Пётр Аніковіч з вёскі Шалашы, які Перамогу сустрэў у Берліне  (на здымку). Падарункі атрымалі таксама інваліды Вялікай Айчыннай вайны М.П. Кеда з Докшыц, І.А. Мілько з Бягомля, В.І. Хадаровіч з Порплішча і іншыя.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *