День игр и радости прошёл в Докшицах

IMG_4531   У мінулую нядзелю цэнтральная плошча горада была аддадзена на водкуп дзятве. З раніцы хмурнае неба быццам і не спрыяла дзіцячаму святу, а пазней і сонейка зазірнула на плошчу, “разбуджанае” гучнай музыкай і дзіцячым смехам (на здымку).
На працягу некалькіх гадзін дзеці былі галоўнымі героямі ўсяго таго, што адбывалася. Яны паказвалі, як прыгожа спяваць і танчыць навучылі іх у Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў, раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. Для іх дарослыя арганізавалі розныя гульні, надзьмулі горку, прадавалі салодкую вату і папкорн. Мастакі з БРСМ на дзіцячых тварыках рабілі тату-макіяж. Ад жадаючых набыць арыгінальную размалёўку было не адбіцца. Не сумавалі ад адсутнасці наведвальнікаў і работнікі дзіцячай бібліятэкі, якія арганізавалі казачна-гульнявую пляцоўку “Гуляй, дворык” з казачнымі героямі і гумарыстычнай латарэяй.
Дзеці спявалі, гулялі і радаваліся небу, сонцу і жыццю.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Канавалавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *