Докшицким первоклассникам подарили мячи

Изображение 092   Сапраўдны сюрпрыз чакаў першакласнікаў з 17 школ раёна ў апошнія дні навучальнага года. Ім былі падораны футбольныя мячы. Дзеля таго, каб папулярызаваць гульнявыя віды спорту, Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і ААТ “Белаграпрамбанк” вось ужо трэці год праводзіць акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч!”

Арганізатары спадзяюцца, што такімі канкрэтнымі дзеяннямі дзясяткі тысяч дзяцей па ўсёй краіне змогуць далучыцца да самага масавага віду спорту ў свеце. Здаецца, нічога асаблівага – футбольны мяч, а карысць ад такога падарунка вялікая. Ён не толькі вырашае пэўныя пытанні з вольным часам, але і фарміруе згуртаванасць, развівае камандны дух, умацоўвае здароўе.
На ўрачыстую лінейку ў Крулеўшчынскую школу з місіяй перадаць спартыўныя падарункі завітала намеснік начальніка РКЦ № 1 у г. Докшыцы Алена Шугальская. Павіншаваўшы першакласнікаў з заканчэннем навучальнага года, яна ўручыла вучням мячы.
Як зазначыла Алена Уладзіміраўна, Белаграпрамбанк невыпадкова стаў партнёрам акцыі. На працягу некалькіх гадоў пытанні падтрымкі і аказання дапамогі дзецям – істотны накірунак работы ўстановы. Акрамя аказання спонсарскай дапамогі маладзёжным праектам, конкурсам і ўстановам адукацыі, створаны спецыяльныя банкаўскія прадукты для падрастаючага пакалення. У Белаграпрамбанку паспяхова рэалізуецца рэкламная акцыя “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!” Яе ўдзельнікамі па ўсёй краіне сталі больш за 25 тысяч дзяцей. Усе яны, акрамя даходу па ўкладзе, могуць атрымліваць падарункі на кожны дзень нараджэння, скарыстацца спецыяльным крэдытам на навучанне, аформіць бясплатную банкаўскую плацежную картку для дзяцей і падлеткаў, выйграць шэраг прызоў, у тым ліку паездку ў парыжскі Дзіснэйлэнд. З 1 чэрвеня па 1 жніўня, пры адкрыцці тэрміновага банкаўскага рахунка на дзіця, дарослы атрымоўвае сувенір – кепку з сімволікай банка.
Для павышэння фінансавай адукаванасці дзяцей і моладзі створана спецыяльная банкаўская плацежная картка, з дапамогай якой на практыцы можна навучыцца карыстацца грашмі і планаваць свае выдаткі. Намеснік начальніка банка выказала спадзяванне, што праект “Падары дзіцяці футбольны мяч!” дапаможа прыцягнуць дзяцей да актыўных заняткаў спортам. І, хто ведае, можа праз колькі гадоў, дзякуючы атрыманаму на лінейцы мячу, у айчынным футболе з’явяцца новыя імёны.

Тэкст і фота Наталлі СТАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *