В Докшицкой СШ № 1 будущие учёные поделились своими открытиями

IMG_2560   Традыцыйна напрыканцы навучальнага года ў Докшыцкай СШ № 1 падводзяць вынікі работы навуковага таварыства “Міленіум ХХІ ст”, кіраўніком якога з’яўляецца Галіна Гарбаценка. На працягу дзевяці месяцаў удзельнікі суполкі працавалі над доследнымі праектамі. І вось прыйшоў час падзяліцца сваімі адкрыццямі.
У кожным класе можна знайсці цікавых і дапытлівых вучняў. Для іх далейшага развіцця і падтрымцы іх ідэй і стварылі гэта таварыства. Юныя даследчыкі і іх настаўнікі ставяць незвычайныя эксперыменты, здзяйсняюць новыя адкрыцці, прапаноўваюць новыя гіпотэзы, вопыты.
Акрамя школьнага конкурсу, многія работы ўдзельнічалі і ў абласных мерапрыемствах. Даследчая работа “Чаму футра не сагравае”, якую падрыхтавала Ульяна Каляга (кіраўнік – Валянціна Арцімёнак), атрымала дыплом ІІІ ступені ў абласным дыстанцыйным творчым конкурсе “Юны даследчык”. Кірыл Кішэня, Настасся Калужэнка і Артур Ванюшын узнагароджаны дыпломам ІІ катэгорыі абласнога конкурсу. Дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў ўзнагароджаны вучні, якія сталі пераможцамі міжрэгіянальнага інтэрнэт-конкурсу «Сусветная вайна ў лёсак Айчыны».
Вельмі цікавымі атрымаліся праекты “Наш клас у дыяграмах” (Валерыя Шавель і Дзмітрый Пракаповіч, кіраўнік – Таццяна Чуро), “Тапаніміка Докшыцкага раёна” (Наталля Карзевіч і Кацярына Дваяжонава, кіраўнік – Таццяна Ярашэвіч), “Сімволіка лічбаў, колеру і вобразаў у рамане М. Булгакава “Майстар і Маргарыта” (Валерыя Гуменнік, Настасся Калужэнка, Юлія Сомава, кіраўнік – Галіна Гарбаценка).
Трэцяя навукова-практычная канферэнцыя “Міленіум ХХІ ст.” праходзіла ў тры этапы. У першы і другі дзень прысутным прэзентаваліся праграмы ўдзельнікаў. На трэці дзень ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны пераможцы мерапрыемства. У намінацыі “За арыгінальнае і творчае прадстаўленне даследчай работы” дыпломамі і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны Вікторыя Азерская і Валерыя Гмырак. Настасся Калужэнка, Юлія Сомава і Валерыя Гуменнік сталі пераможцамі ў намінацыі “За глыбіню навуковага доследу”. Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі Ксенія Камянецкая, Настасся Савіцкая і Даяна Ранкоўская “За актуальнасць і практычную каштоўнасць даследчай работы”. У намінацыі “За захаванне лепшых лінгвакультуралагічных традыцый” узнагароджана Валерыя Шчарбіцкая. “За дакладнасць і лаканічнасць у раскрыцці тэмы” пераможцамі сталі Валерыя Шавель і Дзмітрый Пракаповіч. У намінацыі “За прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны” ўзнагароджаны Наталля Карзевіч і Кацярына Дваяжонава.
Яшчэ адным урачыстым момантам стала зараджэнне новай традыцыі ў навуковым таварыстве – прысвячэнне ў даследчыкі. Старэйшыя ўдзельнікі суполкі (а сёлета гэта адзінаццацікласнікі Настасся Калужэнка, Валерыя Гуменнік і Юлія Сомава) перадаюць малодшым сімвал мудрасці – канфедэраткі.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: на першым плане – малодшыя ўдзельнікі таварыства ў канфедэратках, якія ім адзелі выпускнікі школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *