Новое кафе открылось на трассе М3 в Докшицком районе

IMG_7039  На гэтым тыдні ў нашым раёне адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага аб’екта прыдарожнага сервісу на аўтазаправачнай станцыі № 18 (г.п. Бягомль). Права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку было дадзена дырэктару “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт” Сяргею Старавойтаву, дырэктару УТБПП “Стройсфера” г.Віцебск Леаніду Лясуну і старшыні райвыканкама Алегу Пінчуку.

Па словах Сяргея Старавойта-
ва, дзевяць месяцаў таму прынялі рашэнне перапрафіліяваць кафэ і гасцініцу, якія былі на гэтым месцы, у профільнае кафэ хуткага абслугоўвання. Паміж планамі і здачай аб’екта прайшло не так многа часу. Будаўніцтва не стала марудным дзякуючы разуменню і падтрымцы з боку мясцовай выканаўчай улады, а таксама прафесіяналізму будаўнічай кампаніі і дызайнераў праекта. Фактычна, пры нарматыўных амаль васьмі месяцах, рэканструкцыя аб’екта за кошт уласных сродкаў РУП “Беларуснафта-Віцебскаблафтапрадукт” выканана за тры месяцы.IMG_7021

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук адзначыў, што адкрыццё пасля рэканструкцыі новай кропкі на карце прыдарожнага сервісу краіны і раёна – гэта ўмацаванне палітыкі дзяржавы ў накірунку гасціннасці і павышэння якасці сэрвісу для насельніцтва і гасцей краіны, што рэалізоўваецца па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы і падтрымліваецца губернатарам нашай вобласці. Не так даўно адбылося адкрыццё заправачнай станцыі, якая была пабудавана з нуля на 88-м кіламетры трасы М3, і цяпер карыстаецца папулярнасцю, як аб’ект прыдарожнага сервісу. І вось ужо адкрыццё новага кафэ, якое не толькі дастаўляе выгоды тым, хто праязджае па гэтаму ўчастку дарогі, але і стварае новыя працоўныя месцы для жыхароў раёна.IMG_7038

Рэжым работы “101 кіламетра” – кругласутачны, без выхадных дзён. Колькасць пасадачных месцаў – 48. Для наведвальнікаў прапанаваны абедзенная і банкетная залы, добраўпарадкаваная тэраса, сунвузлы. Зараз, спыніўшыся на АЗС № 18, можна не толькі заправіцца, пакінуць аўтамабіль на стаянку ці скарыстацца паслугамі станцыі тэхнічнага абслугоўвання, але і падсілкавацца — смачна і хутка .

Кафэ з сучаснай мэбляй і посудам выглядае даволі ўтульна. Выбар закусак і гарачых страў беларускай і еўрапейскай кухні павінен парадаваць самых прыдзірлівых гурманаў. Тут шмат дызайнерскіх рэчаў, якія ствараюць патрэбную атмасферу, і, разам з тым, не загрувашчваюць прастор і не выглядаюць залішнімі. Прыгожы беларускі лес, на які адкрываецца від з тэрасы, увасобіўся і ў выявах сасновага бору пад падсвечаным шклом, якімі ўпрыгожана адна са сценак унутры кафэ. Ды што там доўга распавядаць, лепш, як кажуць, адзін раз убачыць, бо Віцебскаблнафтапрадукт гасцінна запрашае ў “101 кіламетр”.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *