Передовиков Докшицкого района из ОАО «Торгуны» и ОАО «Докшицкий райагросервис» поздравили и наградили ценными подарками

Злева направа: камбайнеры ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Уладзімір Вахавіч і Уладзімір Лаўцэвіч, старшыня райвыканкама Алег Пінчук, дырэктар ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Мікалай Шульгат, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Грыцкевіч, намеснік дырэктара акцыянернага таварыства Васіль Васюковіч, члены маладзёжнага экіпажа камбайнераў: Сяргей Каляга і Віктар Суднік; вадзіцель «МАЗа» Вячаслаў Несцяронак, галоўны аграном прадпрыемства Васіль Грыгаровіч.

Злева направа: камбайнеры ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Уладзімір Вахавіч і Уладзімір Лаўцэвіч, старшыня райвыканкама Алег Пінчук, дырэктар ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Мікалай Шульгат, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Грыцкевіч, намеснік дырэктара акцыянернага таварыства Васіль Васюковіч, члены маладзёжнага экіпажа камбайнераў: Сяргей Каляга і Віктар Суднік; вадзіцель «МАЗа» Вячаслаў Несцяронак, галоўны аграном прадпрыемства Васіль Грыгаровіч.

Жніво – не проста праца, а яшчэ і свята. Збожжавая ніва збірае масу людзей. І не абы якіх! Лепшых. Толькі тым, хто дбайна і адказна ставіцца да ўборкі хлеба, давяраюць камбайн, машыну, пульт кіравання ачышчальна-сушыльнай гаспадаркі.

А таму і перадавых сярод іх вызначыць складана, хаця кожны год распрацоўваюць умовы спаборніцтва, арганізоўваюць рабочы працэс так, каб была магчымасць тым якасна працаваць, а пры неабходнасці з іх і спытаць.

Прыкладна так гаварыў старшыня райвыканкама Алег Пінчук на полі ў райаграсэрвісе і “Таргунах”. Першых пераможцаў спаборніцтва, нягледзячы на сваю занятасць, Алег Леанідавіч выказаў жаданне павіншаваць сам.

Разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Іванам Грыцкевічам ён наведаў шэраг аб’ектаў, дзе ішло жніво і дапрацоўвалася зерне на захоўванне.

У Докшыцах пасля палудня прайшоў касы дождж з градам, але за межамі райцэнтра было суха: ні кропелькі не вылілася яго на збожжавыя нівы. Шумелі жытнёвыя каласы, цёрліся адзін аб другі, паслухмяна хіліліся пад жняярку. Спакойна стаяла хлебнае мора, падзеленае на загоны для камбайнаў.

І калі вадзіцель ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Вячаслаў Несцяровіч адразу выйшаў з “МАЗа”, каб павітацца з гасцямі, то экіпажы камбайнераў: заслужанага, вопытнага Уладзіміра Лаўцэвіча і шчырага, маладога Віктара Судніка ніяк не маглі адарвацца ад работы.

Алег Леанідавіч усміхнуўся:

– Спаборніцтва працягваецца. Дапамажы, Божа, малому Судніку. Хай Лаўцэвіч адчуе, што ёсць каму наступіць на пяткі.

Вынікі працы першай пяцідзёнкі радуюць старшыню райвыканкама, кіраўніцтва і спецыялістаў акцыянернага таварыства. Кожны гектар дае на круг па 28,6 цэнтнера. На зерняток даставілі 4854 тоны збожжа. Работа кіпіць кругласутачна.

Старшыня райвыканкама вітае пераможцаў: камбайнераў Уладзіміра Лаўцэвіча з памочнікам Уладзімірам Вахавічам і Віктара Судніка з Сяргеем Калягам, а таксама вадзіцеля Вячаслава Несцяронка, які заняў на перавозцы зерня другое месца ў раёне.

 Віктар Раткевіч  (вадзіцель ААТ «Таргуны»).

Віктар Раткевіч
(вадзіцель ААТ «Таргуны»).

Іх сумленная праца з той хвіліны будзе бачна многім. Чырвоны вымпел, які атрымалі пераможцы, будзе развявацца над кабінамі камбайна, машыны. Дамоў прынясуць члены экіпажаў дыпломы і памятныя падарункі.

– Хлопцы, жадаю вам спрыяльнага надвор’я і добрага здароўя, а за намі – паліва, харчаванне і надзейная тэхніка, – далучыўся да віншаванняў Мікалай Шульгат.

– Каб выйсці ў пераможцы рабочым, папрацаваць трэба спецыялістам, – гаворыць Алег Леанідавіч. – На пустым полі зерне не нажнеш, на малааб’ёмнай, няспраўнай машыне многа не перавязеш. Ды і дасушыць, ачысціць не атрымаецца, калі не маеш магутнага комплексу. Таму дзякую ўсім: дырэктарам, галоўным аграномам… Успамінаю момант, калі ў вобласці прапанавалі аддаць навейшы ачышчальна-сушыльны комплекс таму, хто першы ўзвядзе пад яго фундамент. Тулоўскі тут маху не даў, а таму прыйшла сушылка ў наш раён, у ААТ “Таргуны”. Лішняй не стала. На ёй даводзяць да ладу большую колькасць намалочанага.

Іван Аляхновіч (вадзіцель ААТ «Барсучанка»).

Іван Аляхновіч (вадзіцель ААТ «Барсучанка»).

 

 

Нездарма ў перадавікі першай пяцідзёнкі выйшлі аператары з “Таргуноў”: Мікалай Аўтушка, Вадзім Грыгор’еў, Аляксандр Маскалёнак і Аляксей Тулоўскі. Чырвоны вымпел, як сімвал перамогі, кожны ўбачыць здалёк, бо замацаваны ён на самай высокай кропцы сушылкі.

Вячаслаў Аніковіч (камбайнер ААТ «Таргуны»).

Вячаслаў Аніковіч (камбайнер ААТ «Таргуны»).

У гэты ж дзень ля Несцераўшчыны старшыня райвыканкама віншаваў камбайнера Вячаслава Аніковіча. Ён сёння на першым месцы ў раёне. Быў узнагароджаны і вадзіцель ААТ “Барсучанка” Іван Аляхновіч, які заняў ганаровае трэцяе месца.

Мы з цікавасцю сочым за тым, як будзе разгортвацца далей спаборніцтва на жніве. Сваіх герояў раён павінен ведаць.

ляксандр Маскалёнак і Мікалай Аўтушка     (аператары «ЗСК-60Ш» ААТ «Таргуны»).

ляксандр Маскалёнак і Мікалай Аўтушка
(аператары «ЗСК-60Ш» ААТ «Таргуны»).

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *