«В добрый путь!» отправляют поезда со станции Порофьянов Докшицкого раона

Кажуць, што чыгуначны вакзал — сэрца любой чыгункі. Наведаўшы ўласную гаспадарку станцыі Параф’янаў Транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі”, цяжка не згадзіцца з гэтым выказваннем. Усюды чысціня, утульнасць, шмат кветак (не толькі на вуліцы вакол будынка, але і ў зале чакання). Пра рукастых работнікаў станцыі, якія шмат чаго прыдумалі для добраўпарадкавання тэрыторыі, мы пісалі раней. Ля нафантазаваных і зробленых імі дэкаратыўных вырабаў вельмі любяць фатаграфавацца не толькі пасажыры, але і мясцовыя жыхары.

У 1906 – 1910 гг. за два кіламетры ад маёнтка Параф’янава была пабудавана чыгунка Полацк – Мінск. Тады і з’явілася станцыя, яна была буйная, мела паравознае дэпо, воданапорную вежу для запраўкі паравозаў вадой.

У свой час дэпо было перанесена ў Крулеўшчыну, дзе зараз дзейнічае вузлавая станцыя, а Параф’янаў стала прамежкавай.

Кожны пасажыр жадае, каб яго паездка прайшла сапраўды па раскладзе, каб яна была камфортная, а абслугоўванне – добразычлівым і якасным. За любым пасажырскім або грузавым рэйсам, якія праходзяць па тэрыторыі чыгункі, стаіць праца сотняў людзей па падрыхтоўцы і забеспячэнні хуткага, камфортнага і бяспечнага руху па чыгунцы. Работа гэта кругласутачная. Станцыю абслугоўваюць дзевяць чалавек: трое дзяжурных, якія ў першую чаргу адказваюць за бяспеку руху, два білетныя касіры, два прыёмаздатчыкі і адзін тэхнічны работнік. Усе – людзі сваёй справы, адказныя спецыялісты.

Изображение 019
– З такімі лёгка працаваць, – усміхаецца начальнік станцыі Галіна Лакуцэвіч (на здымку). – Кірую калектывам вось ужо тры гады. Сама вырасла ў сям’і чыгуначнікаў: і дзядуля, і прадзядуля працавалі ў гэтай сферы. Атрымліваецца, што я прадстаўніца чыгуначнай дынастыі ў чацвёртым пакаленні. Напэўна, любоў да цягнікоў нам перадаецца па крыві, бо адзін з маіх сыноў вучыцца на пятым курсе ўніверсітэта транспарту.

На маю думку, чыгуначны транспарт – самы бяспечны і танны. Большая частка нашых пасажыраў – гэта студэнты, таму і колькасць прададзеных білетаў узрастае, калі пачынаецца вучоба ў навучальных установах. Акрамя пасажыраперавозак, ажыццяўляюцца і грузавыя работы: лес, угнаенні, будаўнічыя матэрыялы, розныя іншыя тавары зручней перавозіць на цягніках. Праз нашу станцыю праходзіць транспарт міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній, арганізоўваюцца цягнікі выхаднога дня. Стараемся ўсё зрабіць, каб людзям было зручна і добра. Супрацоўнічаем з аўтабазай, таму пастаянна дзейнічае пад’езд да цягнікоў распаўсюджаных маршрутаў.
Работнікі станцыі Параф’янаў клапоцяцца і пра бяспеку падрастаючага пакалення. Перыядычна наведваюць школу, дзе знаёмяць вучняў з правіламі паводзін на чыгунцы, дэманструюць спецыяльныя відэа-ролікі на гэту тэму. Бываюць і дзеці на экскурсіі на станцыі.

Не застаюцца па-за ўвагай ветэраны. Штогод напярэдадні свята яны атрымліваюць віншаванні і падарункі ад пераймальнікаў сваёй справы. Так будзе і ў гэты раз.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *