Mеханизатор с «Докшицкого райаграсэрвиса» награжден Грамотой управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома и памятным подарком

Трыццаць адзін год таму ўладкаваўся Віктар Кіргет пасля дзесяцігодкі ў калгас “Чырвоны сцяг” на Параф’янаўшчыне. Заборцаўскі хлопец з самага юнацтва не меў мары выехаць з вёскі за гарадскім кавалкам хлеба. Таму, атрымаўшы, як і многія выпускнікі ў той час, правы трактарыста яшчэ ў школе, смела пайшоў з імі ў родную гаспадарку. Кіраваў спачатку Т-25, потым доўгі час энерганасычаным Т-150, працаваў на ўборцы збожжа за штурваламі Нівы, ДОНа, Палесся. Даводзілася яму быць і “тысячнікам”.

Адзін сельскагаспадарчы год змяняў другі, мянялася тэхніка, калгас стаў сельгаскаператывам, потым адкрытым акцыянерным таварыствам “Докшыцкі райаграсэрвіс”, а працоўны шлях Віктара Кіргета не збочваў у іншыя арганізацыі. Ён атрымаў жыллё у Параф’янаве, стварыў сям’ю. Разам з жонкай вырасцілі траіх дзяцей, далі ім адукацыю, маюць дзвюх унучак і ўнука, як кажуць, усе складнікі для шчасця.

За добрасумленную працу і з нагоды пяцідзесяцігадовага юбілею Віктар Кіргет (на здымку) узнагароджаны Граматай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і памятным падарункам.

DSC00023

Уручыць іх у гаспадарку завітаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Грыцкевіч. Звяртаючыся да юбіляра, ён адзначыў адданасць трактарыста-машыніста арганізацыі і падзякаваў за сумленную працу. Да віншаванняў далучыліся таксама намеснік дырэктара таварыства В.М. Васюковіч і старшыня прафкама І.К. Траба з падарункам ад арганізацыі. Васілій Міхайлавіч ахарактарызаваў героя публікацыі, як добрасумленнага і працавітага чалавека, які, калі трэба, не лічыцца з уласным часам і выходзіць выконваць работу на любы даручаны ўчастак.
Віктар Пятровіч – сціплы, добры чалавек, які заслужыў павагу ўласнай працай.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *