ОАО «Заводу «Ветразь» Докшицкого района до выпуска на экспорт — один шаг

Упершыню ААТ “Завод «Ветразь” быў занесены на абласную Дошку гонару ў 2011 годзе па выніках вытворчай дзейнасці за папярэдні год. З таго часу прадпрыемства паспяхова замацоўвае гэта дасягненне. Імкліва нарошчвае аб’ёмы і, самае галоўнае, засвойвае выпуск усё новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі з улікам попыту спажывецкага рынку.

IMG_3721
Сёння сярэднямесячны аб’ём вытворчасці на прадпрыемстве складае 2 мільярды 800 мільёнаў рублёў. За 7 месяцаў атрымана 2 мільярды 384 мільёны рублёў чыстага прыбытку. Асноўны від прадукцыі – гэта камплектуючыя для ліфтоў, бо завод з’яўляецца даччыным прадпрыемствам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання. Наяўнасць уласных сродкаў дазволіла асвоіць таксама выпуск цвікоў, металарукавоў, каробкі кандэнсатарнай для дрэваапрацоўчага абсталявання і іншых. Некаторыя віды прадукцыі, як, напрыклад, шайба пружынная з’яўляецца інавацыйным таварам, бо больш нідзе ў Беларусі не выпускаецца.
Зараз на прадпрыемстве ідуць падрыхтоўчыя работы па ўдасканальванні якасці такога віду прадукцыі, як самарэзы. Каб яны сталі канкурэнтаздольнымі і маглі пастаўляцца на знешні рынак, іх трэба не толькі цынкаваць, але і загартоўваць. Ужо набыта асноўная частка патрэбнага абсталявання: станкі для вырабу самарэзаў, два халоднавысадачныя аўтаматы і столькі ж для накаткі разьбы, устаноўлены лінія па тэрмадэфузным цынкаванні і адна з дзвюх патрэбных печаў для загартоўвання. На набыццё абсталявання затрачана 2 мільярды 657 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *