Шестой Партнериат приграничных регионов состоялся в Докшицах на День города

Докшыцы адзначылі  607-ы дзень нараджэння. Свята атрымалася цёплым, сонечным, багатым на мерапрыемствы і гасцей. Два дні ў ім панавалі музыка і вяселле, забаўляліся дзеці і дарослыя. Важнай падзеяй стаў эканамічны форум, арганізаваны ў рамках святкавання Дня горада. 

Сустрэча партнёраў

Шосты Партнерыят памежных рэгіёнаў стаў першым мерапрыемствам свята. У ім прынялі ўдзел члены асацыяцыі “Еўрарэгіён Пскоў – Лівонія” — больш за трыццаць прадпрымальнікаў з Расіі, Эстоніі, Латвіі. Сваю прадукцыю і паслугі ўвазе гасцей прадставілі прадпрыемствы і прыватныя прадпрымальнікі машынабудаўнічай, сельскагаспадарчай, харчовай прамысловасці, турыстычнага бізнесу, транспартных перавозак нашага раёна. Гэта хлебазавод, завод “Ветразь”, РВУ “Докшыцырайгаз”, ПМК-52, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, санаторыі “Баравое», “Лясное”, фермерскія гаспадаркі “Лайкпол”, “Брадок”, ТАА “Докшыцы-энерга,” ТАА “Докшыцы-экспарт” і іншыя. Іх мэта, як адзначыў на адкрыцці Партнерыята намеснік старшыні райвыканкама А.У. Місачэнка, – пошук новых партнёраў, заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве з мэтай нарошчвання аб’ёмаў экспартных паставак. Больш наглядна з эканамічным патэнцыялам раёна, яго аграэкатурыстычным комплексам удзельнікі форуму пазнаёміліся ў час відэапрэзентацыі. 

Злева направа: Айна Іыэсалу, Аляксей Місачэнка,  Уладзімір Зубаў.

Злева направа: Айна Іыэсалу, Аляксей Місачэнка, Уладзімір Зубаў.

Праграмным для работы форуму стала выступленне старшыні Вышэйшага Каардынацыйнага саюза юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальнікаў” У.М. Карагіна, які вельмі цікава расказаў аб тэндэнцыях, што зараз назіраюцца ў сусветнай эканоміцы, месцы ў ёй Беларусі з яе эканамічным патэнцыялам.

Сярод замежных прадпрымальнікаў былі тыя, хто займаецца бізнесам у малочнай жывёлагадоўлі, турыстычнай галіне, вытворчасці збожжа, мэблі, рапсавага масла, мёду, гандлюе будаўнічымі матэрыяламі.

Самай шматлікай была дэлегацыя Пскоўскай вобласці. Прадстаўляючы яе, старшыня гандлёва-прамысловай палаты Пскоўскай вобласці Уладзімір Зубаў выказаў надзею, што расіяне і беларусы зацікавяцца сумесным бізнесам.

Вопытам супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі памежных рэгіёнаў падзяліўся выканаўчы дырэктар секцыі «Латвія» з асацыяцыі “Еўрарэгіён Пскоў – Лівонія” Юрыс Анушканс. Выканаўчага дырэктара Эстонскай секцыі Айна Іыэсалу, які першы раз прыехаў у Беларусь, уразіла гасціннасць беларусаў.
– З учарашняга вечара, як толькі прыехалі, мы ўбачылі, што нас тут чакалі, – сказаў ён. – З цікавасцю знаёміліся з усім, што бачылі. Атрымалі шмат уражанняў, але эстонцы народ прагматычны, таму шмат увагі надаём наладжванню кантактаў. Наша краіна глядзіць у бок Еўропы, але зараз будзем імкнуцца і ў Беларусь.
Бліжэй пазнаёміцца і абмеркаваць пытанні, што іх цікавілі, будучыя партнёры па бізнесу мелі магчымасць у час індывідуальных дзелавых сустрэч, якія доўжыліся не адну гадзіну. Задаволены імі застаўся і беларускі бок.

Ёсць пра што пагаварыць фермерам Юзэфу Касцюку з Беларусі і расіяніну Віктару Рагатоўскаму.

Ёсць пра што пагаварыць фермерам Юзэфу Касцюку з Беларусі і расіяніну Віктару Рагатоўскаму.

Партнерыят усім яго удзельнікам даў выдатную магчымасць пазнаёміцца, павучыцца, падзяліцца сваімі набыткамі, абмяняцца кантактнай інфармацыяй і, папярэдне дамовіцца аб наладжванні ў будучым узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

удзельнікі форуму разам з Уладзімірам Карагіным (першы злева) на вячэрнім святкаванні Дня горада.

удзельнікі форуму разам з Уладзімірам Карагіным (першы злева) на вячэрнім святкаванні Дня горада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *