Приглашаем в Докшицы на мероприятия, посвященные Дню матери

mamaПа добрай традыцыі кожны год у раёне Дзень маці не абмяжоўваецца святкаваннем толькі 14 кастрычніка. Мерапрыемствы праводзяцца на працягу цэлага тыдня, а то і больш. Вось і сёлета яны пачнуцца ўжо 12 кастрычніка ў гарадскім Цэнтры культуры конкурснай праграмай «Сямейнае кафэ “Шчаслівыя разам”. З гэтага ж дня і па 17 кастрычніка святочныя канцэрты пройдуць ва ўсіх сельскіх дамах культуры.
У Дзень маці, 14 кастрычніка, святочны канцэрт адбудзецца ў г. Докшыцы ў кінаканцэртнай зале “Іскра”, тут жа ўшануюць маці, узнагароджаных Ордэнам маці. У гэты дзень для пакупнікоў будуць дзейнічаць святочныя скідкі на тавары ў магазінах Докшыцкага райста. Таксама скідкі наведвальнікам басейна і трэнажорнай залы прадаставіць і водна-аздараўленчы цэнтр у г. Докшыцы. У аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў для пажылых 14 кастрычніка пройдзе тэматычная сустрэча “Самаму дарагому чалавеку – маме – прысвячаецца”.
18 кастрычніка аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама будзе арганізавана спартландыя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *