О пользе плавания в бассейне знают в Докшицком районе

124665069Вось ужо больш чым паўгода ў нашым горадзе працуе водна-аздараўленчы цэнтр. Тыя, хто яго наведвае – як дарослыя, так і дзеці, атрымліваюць шмат станоўчых эмоцый і вялікую карысць для свайго здароўя. Водныя працэдуры аказваюць на арганізм чалавека комплекснае аздараўленчае ўздзеянне. Агульнапрызнаная карысць плавання ў басейне заключаецца ў эфектыўным пазітыўным уплыве на фігуру. Водныя працэдуры ў гэтых адносінах больш эфектыўныя чым звычайная аэробіка. Пры выкананні практыкаванняў у вадзе задзейнічаны практычна ўсе групы мышцаў, у выніку чаго фігура фарміруецца прапарцыянальна.

З дапамогай плавання ў басейне выпраўляюцца праблемы, звязаныя з пазваночнікам, адбываецца разгрузка міжпазваночных дыскаў. Таму так важна для фарміравання правільнай постаці наведванне басейна з дзяцінства. Карысць плавання заключаецца ў комплексных нагрузках, у спальванні лішніх калорый, паляпшэнні апетыту.

Калі чалавек знаходзіцца ў вадзе, у яго павышаецца працаздольнасць, павялічваецца вынослівасць. Пры плаванні адбываецца актыўнае ўмацаванне плечавога пояса, мышцаў рук, жывата, сцёгнаў і ягадзіц. Да таго ж, за кошт дадатковых нагрузак, суставы набываюць дадатковую гібкасць.
Плаваць у басейне карысна людзям, якія маюць праблемы са спіной, лішняй вагой, а таксама жанчынам у час цяжарнасці. Плаванне не супрацьпаказана і тым, хто мае абмежаванні ў сілавых відах спорту, паколькі інтэнсіўныя нагрузкі на цела ў вадзе ўспрымаюцца значна лягчэй. Яно з’яўляецца найбольш бяспечным відам спорту, паколькі рызыка атрымаць траўму тут мінімальная.

SONY DSCУ час плавання зніжаецца артэрыяльны ціск. Дзякуючы гэтаму змяншаецца рызыка развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Воднае асяроддзе садзейнічае нармалізацыі сардэчнага рытму і кровазвароту, паляпшэнню эластычнасці сасудаў і сардэчнай мышцы, аказвае станоўчы эфект на ток крыві, а значыць насычае арганізм кіслародам.

Яшчэ адна карысць плавання – гэта яго спрыяльны ўплыў на нервовую сістэму. Звязана гэта з тым, што ў час плавання ўздзеянне ажыццяўляецца на ўсё цела, чым выклікаецца своеасаблівы расслабляючы, масіруючы эфект.

Гэта таксама і лепшае лякарства ад бяссонніцы. Пасля заняткаў павышаецца ўвага і агульны эмацыянальны фон. Акрамя таго, арганізмам выпрацоўваецца імунітэт да прастудных захворванняў.

Такім чынам, карысць плавання ў басейне відавочная. Яно добра ўплывае на ўмацаванне здароўя, на аднаўленне работы арганізма пасля перанесеных фізічных нагрузак і псіхалагічных траўм, а таксама садзейнічае зніжэнню або захаванню вагі. Пры плаванні ў працэсе дыхання прымаюць удзел усе ўчасткі лёгкіх, нават самыя аддаленыя, дзякуючы чаму папярэджваецца ўзнікненне ў іх застойных з’яў.

Акрамя басейна, у водна-аздараўленчым цэнтры да паслуг наведвальнікаў ёсць трэнажорная зала і саўна. Чакаем вас у нашым цэнтры і жадаем прыемна і карысна правесці час.

І. Галінскі, начальнік водна-аздараўленчага цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *