Ветврач с ОАО «Торгуны» Докшицкого района получил Почетную грамоту управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома

IMG_5542

У выбары будучай прафесіі Анатолію Аліноўскаму дапамаглі, па яго словах, “купцы”. Так у той час называлі людзей, якія прыязджалі з вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў у школы, дзе расказвалі выпускнікам наколькі цікавая і важная тая ці іншая прафесія. Пасля заканчэння ў Таргунах васьмігодкі хлопец, не раздумваючы, напісаў заяву на паступленне ў Лужаснянскі тэхнікум, выбраўшы спецыяльнасць “ветэрынарыя”. Закончыў вучобу, уладкаваўся ветфельчарам у былы калгас “Зара камунізму”. Так пачалася яго прафесійная дзейнасць. Дзякуючы вопытным настаўнікам, у ёй было менш памылак, а больш станоўчых вынікаў. А работы было больш, чым дастаткова. Сёння Анатолій Фёдаравіч – ветурач-гінеколаг ААТ “Таргуны” з 20-гадовым стажам. Гаспадарка вялікая, трэба паспець аб’ехаць чатыры фермы, агледзець кожную жывёліну, своечасова выявіць хваробу і вылечыць.

– Дапамагае ў гэтым тэхнік-асямянатар Васілій Варанковіч, — гаворыць Аліноўскі. – У любы момант можа мяне падмяніць. Калі трэба, выручаю і я.
Прафесія ветэрынарнага ўрача ў сельскай гаспадарцы вельмі важная, бо ад яе ў канчатковым выніку залежыць, якімі будуць выхад цялят (па словах кіраўніцтва, ён тут самы высокі), а таксама прывагі і надоі малака.

Гэтымі днямі Анатолій Аліноўскі адзначыў 50-гадовы юбілей. Павіншаваць яго з гэтай нагоды і падзякаваць за работу прыехалі на ферму першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Наталля Зямчонак, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Грыцкевіч і дырэктар акцыянернага таварыства “Таргуны” Аляксандр Тулоўскі. Імянінніку пажадалі плённа і далей працаваць на карысць мясцовай гаспадаркі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Ганаровую грамату ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатолію Аліноўскаму ўручае першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Наталля Зямчонак.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *