Докшичанка Мария Шилкова — певица в третьем поколении

DSC00035Марыя Шылкова, якую вы бачыце на нашым здымку, пастаянная ўдзельніца многіх мерапрыемстваў на раённай сцэне. Да святла юпітэраў і да гледачоў дзяўчынка звыклая з самых малых гадоў. Нядаўна разам з вакальнай студыяй “Тоніка” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі яна прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Залатая ліра”. Гэта не першы выхад Машы на пазараённы ўзровень. Сямейны ансамбль Шылковых, якім кіруе дзядуля Дзмітрый Аляксеевіч Кабяк, быў лаўрэатам абласнога конкурсу аўтарскіх твораў, з поспехам выступаў на іншых фестывалях.

У некаторых канцэртах дзяўчынка выступае разам з бацькамі. Вольга і Павел Шылковы спяваюць у народным ансамблі народнай песні “Раніца”. Удзельніцай хору ветэранаў з’яўляецца бабуля Ніна Канстанцінаўна.

Хутчэй за ўсё, багатая канцэртная будучыня чакае і прадстаўніцу трэцяга пакалення таленавітай спеўнай сям’і Кабяк-Шылковых.

Тэкст і фота Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *