В армию — с охотой идут Докшицкие призывники

IMG_6417Адпраўка юнакоў, закліканых на ваенную тэрміновую службу і службу ў рэзерве, пачынаецца ў нашым раёне 14 лістапада. Усяго ў злучэнні і вайсковыя часці Узброеных Сіл, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні для праходжання ваеннай службы плануецца накіраваць крыху больш за 50 чалавек.
– Колькасць навабранцаў павялічылася амаль удвая ў параўнанні з папярэднім прызывам, – зазначыў начальнік групы прызыву райваенкамата Уладзіслаў Трашчанка. – І гэта акалічнасць, безумоўна, радуе. Юнакі адправяцца ў войскі Сіл спецыяльных аперацый, Узброеныя Сілы, унутраныя і пагранічныя войскі. Упершыню яны трапяць у Гомельскую пагрангрупу, 4 чалавекі будуць несці службу ў РЭБ войсках г. Полацка. Спадзяёмся, што служба ў арміі стане для нашых будучых абаронцаў Айчыны своеасаблівай школай жыцця.
Прыемна чуць, калі хлопцы з ахвотай, па-баявому настроеныя, расказваюць пра будучую службу, як, напрыклад, Вадзім Каляга з Крыпуль.
– Да воінскай службы адношуся станоўча. У свой час служылі мой дзед і бацька, зараз гэты абавязак павінен выканаць і я, – гаворыць Вадзім.
Пасля заканчэння Полацкага дзяржуніверсітэта хлопец уладкаваўся на працу майстрам аддзела тэхнічнага кантролю на завод у Гродне, але ўвесь час марыў пра іншую прафесію. Пасля школы яму не ўдалося паступіць у Акадэмію МУС. Мабыць, служба ва ўнутраных войсках дапаможа збыцца марам Вадзіма.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *