Девушка-праздник, девушка-улыбка несёт позитив докшицким жителям

IMG_9873-новаяЯе можна параўнаць з успышкай. Дзяўчына-свята, дзяўчына-ўсмешка. Рэжысёр масавых святаў Вольга Касцюк быццам вырасла на сцэне. Яшчэ ў школе ніводнае мерапрыемства не абыходзілася без вясёлай, ініцыятыўнай дзяўчыны. Напэўна, артыстычныя здольнасці перадаліся ёй ад маці – дырэктара ГЦК і спявачкі Ірыны Касцюк. Вольга і ўявіць не магла сябе ў другой іпастасі, таму пасля заканчэння школы паступіла ў Віцебскі каледж мастацтваў. За тры гады вучобы асвоіла дзве спецыяльнасці, і адукаваным спецыялістам вярнулася ў родныя Докшыцы. Зараз яна працуе ў асноўным менавіта з моладдзю: піша сцэнарыі мерапрыемстваў, збірае аднадумцаў у тэатры-мініяцюр.
– На дадзены момант галоўнае ў маім жыцці – гэта вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. Мяне можна павіншаваць з так званым медыумам – сярэдзінай навучання. У снежні гэтага года давялося паўдзельнічаць у конкурсе дыскатэчных праграм, які праходзіў у Расонах. Наша каманда вярнулася з пераможным першым месцам.
Аб’яўлены Год моладзі – гэта год чакання, надзеі і рэалізацыі мноства задумак. У першую чаргу, рабочых планаў. У маёй галаве заўсёды столькі крэатыўных ідэй, што хочацца спыніць ненадоўга час, каб іх рэалізаваць. Сваім сучаснікам пажадала б спадзявацца на сябе. Трэба думаць і дзейнічаць, каб потым можна было з гонарам сказаць, што наша моладзь здольна стварыць будучыню.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *