Обладателями счастливых сердечек в костеле Святой Троицы в Докшицах оказались Даша Аврицевич и Ольга Судник

DSC00036

Шчасліўчыкамі ў касцёле Святой Тройцы ў Докшыцах
аказаліся Даша Аўрыцэвіч і Вольга Суднік.

Застаюцца лічаныя гадзіны да свята Божага нараджэння. Яго чакаюць у нашых сем’ях. Кожны па-свойму рыхтуецца і перажывае гэты асаблівы час. Але, напэўна, найбольш хвалююцца дзеці, якія мараць пра таямніцы і падарункі. У перыяд Адвэнту яны правяраюць сваю вытрымку, умацоўваюць веру і ўзбагачаюць любоў. На працягу чатырох тыдняў — па панядзелках, серадах і пятніцах — спяшаюцца малыя і дарослыя на ранішнюю імшу. Гараць ліхтарыкі і свечкі, спяваюцца чароўныя словы малітвы, а сэрца і душа напоўнены прыемнымі перажываннямі ад хуткай сустрэчы з навароджаным Езусам. Пасля імшы для дзяцей наступае хвалюючы момант. Хлопчыкі і дзяўчынкі загадзя падрыхтавалі сэрцайкі-латарэйкі, якія святар дастае са скрыначкі, зачытвае імя шчасліўчыка, хто панясе дадому фігурку святой Марыі або немаўляткі Езуса. Кожнаму хочацца мець у хаце радасць.

І гэта сапраўды так. Шчаслівая латарэя-сэрцайка збірае разам усю сям’ю, каб супольна памаліцца, падзякваць за ўсе дары-ласкі, папрасіць аб апецы над усімі роднымі. І калі ўсе сямейнікі аб’ядноўваюцца праз малітву, то з’яўляецца нейкая патаемная энергетыка, сіла, што ўзрушвае і падтрымлівае, напаўняе моцай і любоўю. Усім зразумела, што бацькі — гэта прыклад для дзяцей. Калі тата і мама, бабуля і дзядуля ідуць да Бога, то дзеці і ўнукі таксама пацягнуцца за імі. Проста так, само па сабе нічога не бывае. Нельга прымусіць да любові і да ўмення несці дабро і дарыць радасць. Гэта неабходна прывіць. Як да дзічкі прышчэпліваюць акультураную галінку, так і малечы трэба паказаць, дзе ёсць Бог і любоў, якой павінна быць сям’я. Нехта можа заўважыць, што дзецям цяжка даволі рана прачынацца, шкада іх трывожыць, бо яны так загружаны школьнымі заняткамі. А потым узнікае пытанне, чаму сын ці дачка далёкія ад усяго святога, растуць чэрствымі і абыякавымі спажыўцамі. Нягледзячы на тое, што час прыспешвае, яшчэ ёсць магчымасць перамагчы ў сябе ляноту і здейсніць маленькі ўчынак, які ў будучым можа перарасці ў вялікі подзвіг.

Святую сям’ю Усявышні надзяліў адзіным сынам, якога бацькі заведама павінны былі аддаць свету. Ці не выпрабаванне гэта? А да якіх ахвяр здольны ў нашых сем’ях?

Ірына Несцяронак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *