«Помоги птицам»

IMG_7409Вельмі актыўна адгукнуліся вучні пачатковых класаў і іх бацькі на запрашэнне прыняць удзел у акцыі “Дапамажы птушкам”. Ідэя не новая, не так даўно ў кожнага гаспадара ў садзе, ля форткі акна была прымацавана кармушка. Пра гэту дапамогу чалавека птушкам у час зімовых халадоў і бяскорміцы своечасова ўспомнілі ў школе, і вось ужо з’явіліся дзясяткі кармушак. Вучні 2 “А” класа зрабілі 18, на кожнага па кармушцы. На нашым здымку свае вырабы дэманструюць вучні Алены Віктараўны Трацэўскай (злева направа) Каця Закрэўская, Ксенія Гмір і Вадзім Стралкоўскі, якія вучацца ў 4 “Б” класе. Ім крыху дапамагалі, канечне, бацькі, але ж як гэта здорава – працаваць разам з татам.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *