Про плачущие башни и глубокский мусор

“Інспектар заўжды з’яўляецца

тады, калі яго менш за ўсё чакаюць.” Гэту выснову ў рэйдавых выездах не раз даводзілася чуць ад начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктара Апанасевіча. І кожны раз, калі незнарок натыкаліся на новыя прыклады безгаспадарлівасці і абыякавага стаўлення да прыродных рэсурсаў, пагаджаліся з ёй. Так было і ў гэты раз.

За кустоўем і быльнікам не адразу ўбачыш артэзіянскую свідравіну, якая знаходзіцца ў Порплішчы па вуліцы 1 Мая. Не надта вялікія патрабаванні экалагічнай інспекцыі да яе ўласніка былі агучаны раней — абкасіць, устанавіць агароджу. Але становішча не змянілася. На гэту службу час

Изображение 009

Гэта “возера” (здымак № 1) у сянажнай траншэі Чачукоўскай МТФ – штучнае. Яго “наплакала” артэзіянская свідравіна, вада з якой на момант прыезду рэйдавай групы пералівалася пад моцным націскам. На гаспадарку складзены пратакол за нерацыянальнае выкарыстанне прэснай падземнай вады. ад часу наракаюць за пратаколы і штрафы. Толькі, пэўна, нельга абысціся без іх і ў дадзеным выпадку. Ну не хочацца выпраўляць недапрацоўкі па просьбе, усё чакаем пагражаючай паперы. А потым скардзімся на строгасць закона і залішні бюракратызм.

Далей на маршруце — МТФ “Варганы”, на тэрыторыі якой у розных месцах раскіданы рэшткі кармоў, кавалкі поліэтыленавай плёнкі.

Здымак 1

Здымак 1

Было б несправядліва вінаваціць за безгаспадарліваць толькі юрыдычных асоб, бо ў час рэйду сустракаліся і прыклады грэбавання экалагічнай культурай і тым месцам, дзе жывеш, насельніцтвам. У Варганах, акурат за новымі домікамі пад нумарамі 13 і 15 па вуліцы Чкалава, утварыўся сметнік (здымак № 2). Можа газетная публікацыя напомніць гаспадарам смецця пра тое, што месца яму не за ўласным плотам ці ў бліжэйшым узлеску, а ў смеццявозе, які раз на тыдзень прыязджае ў вёску.

Изображение 024

Здымак 2

Яшчэ з “Дзяніскіных расказаў” В. Драгунскага савецкія дзеці памяталі пра тое, што таемнае становіцца відавочным. Пэўна не думалі глыбоцкія прадпрымальнікі, якія вывозяць пакеты ад корму для хатніх гадаванцаў, паперкі з цэннікамі на абутак, пратаколы ўзгаднення цэн са сваіх гандлёвых аб’ектаў (здымак № 3) і выкідваюць усё гэта каля варганскага палігона, што яны трапяць ў рэдакцыйны фотааб’ектыў. У адваротным выпадку звезлі б яго на сам палігон, а не выкідвалі побач з ім, ствараючы несанкцыянаваны сметнік. Да таго ж, даволі лагічнае пытанне: чаму яны не выкідаюць смецце на палігонах уласнага раёна? Проста там гэта каштуе грошай, бо за права выкінуць смецце трэба заплаціць. Дарэчы, тэма наконт таго, што на перапрацоўцы смецця можна зарабляць, сёння гучыць усё часцей. Але пакінем яе для іншага рэйду.

“Чаму хочацца жыць у сметніку?” — артыкул пад такой назвай быў надрукаваны ў № 65 “РВ” ад 20 жніўня 2014 года. Гаворка ў ім ішла пра сметнік, які жыхары Крулеўшчынскага сельсавета стварылі ўласнымі рукамі на маляўнічым участку дарогі ад вёскі Верацеі да чыгуначных шляхоў. Зараз сіламі РВУ “Докшыцырайгаз” сметнік ліквідаваны. Начальнік інспекцыі В.І. Апанасевіч канстатуе, што для гэтага была спісана не адна папера, і зроблены не адзін дзясятак тэлефонных званкоў, а адказная асоба сельвыканкама атрымала штраф у памеры 10 базавых велічынь. Хочацца спадзявацца, што зараз за парадкам на гэтым участку будуць сачыць, і ён не стане несанкцыянаваным міні-палігонам ізноў.

Здымак 3

Здымак 3

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара
і В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *