Хрустальную туфельку нашли в Бегомле Докшицкого района

IMG_8788Дзецям з Бягомльскай школы-інтэрната напярэдадні навагодніх святаў падарункі перадаў Баббо Натале – італьянскі Дзед Мароз. Babbo з італьянскага – тата, Natale – калядны, таму даслоўна імя навагодняга героя перакладаецца як Калядны тата. У снежаньскія дні ён самы чаканы госць для Франчэсак, Лорэнцо, Лаур і ўсіх дзяцей Міжземнамор’я. Дзякуючы даўняму сяброўству школы і прадстаўнікоў італьянскага сацыяльнага клуба “Матрошка”, такія прыемныя сустрэчы і цікавыя мерапрыемствы адбываюцца штогод. Сёлета да калядных святаў прымеркавалі 2-гі абласны фестываль тэатральнага мастацтва для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Зазяркалле”. Паўдзельнічаць у ім прыехалі тэатральныя калектывы з некалькіх спецыяльных устаноў вобласці. Тры дні дзеці знаёміліся, дзяліліся ўражаннямі, разам адпачывалі на забаўляльных праграмах. А ў дзень адкрыцця фестывалю, як з рога дастатку, пасыпаліся падарункі. Кіраўнік сацыяльна-культурнага цэнтра мінскага Дома Міласэрнасці беларускай праваслаўнай царквы Ірына Тарасік, даўні сябра школы-інтэрната, на фестываль прыехала не адна, а з дзіцячым фальклорным калектывам “Пралеска”, які пазнаёміў прысутных з нацыянальнай культурай нашай краіны. Пасля выступлення артысты падарылі дзецям свае маленькія падарункі. Ірына Іванаўна запэўніла, што гэта далёка не ўсе прыемныя сюрпрызы: вось-вось прыйдзе прывітанне з Вялікабрытаніі, а ў студзені дзяцей чакаюць карагоды вакол ёлкі ў Доме Міласэрнасці.

Пасля раздачы падарункаў распачалося дзівоснае дзеянне: кожны з самадзейных артыстаў паказаў гледачам сваю гісторыю Папялушкі. Сем цікавых, непадобных адно на другое выступленняў авалодалі ўвагай прысутных і не адпускалі ні на хвіліну. Дзеці і дарослыя, якія праз тэатральнае мастацтва дарылі ўсім сваё майстэрства, прымушалі і плакаць, і смяяцца, па-новаму ўяўлялі знаёмых казачных герояў, захаплялі касцюмамі і дэкарацыямі. Спектаклі прайшлі пад бурныя апладысменты, а італьянскія госці выканаўцам і тым, хто арганізаваў пастаноўкі, дарылі калядныя падарункі, медалі і памятныя дошкі. Журы прыйшлося вельмі складана: кожны з выступоўцаў прэтэндаваў на пераможнае месца. І вось наступіў момант узнагароджання. Трэцяе месца і шкляную статуэтку з гадзіннікам атрымала ДУА № 26 г. Віцебска, вучні якой распавядалі казку “Папялушка на новы лад”: у ёй на баль ездзілі на «Ферары» і марылі пачаставаць у гасцях у караля італьянскую піцу. Другімі сталі артысты з Глыбоцкага псіханеўралгічнага дома-інтэрната. Песню “Дорогою добра”, якой яны завяршылі сваё выступленне, спявала амаль уся зала, а на сцэну аднекуль вылецеў вялізны прыгожы матылёк і кружыў пад гукі мелодыі. Першае месца атрымалі гаспадары фестывалю – тэатральны гурток Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Прыгожыя касцюмы, музычнае афармленне, дэкарацыі і, самае галоўнае, выканаўчае майстэрства самадзейных акцёраў зачаравалі ўсіх. Маленькая сціплая Папялушка нібы сышла з экрана старога фільма, кадры якога дэманстраваліся ў час выступлення бягомальцаў. Самых вялікіх пахвал заслужыў выканаўца ролі караля – Дзяніс Родчанка.

Госці з Італіі паабяцалі ў наступны раз увесці намінацыю “За лепшае выкананне ролі”. Але гэта будзе ўжо іншая казка.

НА ЗДЫМКУ: казку “Папялушка” прадстаўляе тэатральны гурток Бягомльскай школы-інтэрната.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

2 комментариев для “Хрустальную туфельку нашли в Бегомле Докшицкого района

  • 02.01.2015 в 1:24 пп
    Permalink

    В белорусском языке нет слова «хрустальны» (крыштальны, хрусталь — крышталь). А заглавие статьи в газете за 31 декабря звучит так «Хрустальны туфлік знайшлі ў Бягомлі». Вы всё время делаете ставку на безграмотных людей? У вас же газета с таким красивым названием и масса возможностей в непрерывном самообразовании. Я не права?

  • 05.01.2015 в 5:20 дп
    Permalink

    Паважаная Надзея! Тлумачальны слоўнік беларускай мовы сведчыць: КРЫШТАЛЬ — цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка (крышталі солі), КРЫШТАЛЬНЫ — тое, што і крышталічны, перан. — празрысты, светлы, чысты ( Мне ногі змываюць крыштальныя росы). ХРУСТАЛЬ — Шкло высокай якасці. Вырабы з такога шкла (Хрустальная ваза). Дзякуй за вернасць нашай газеце. З Новым годам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *