Защиту гарантирует Белгосстрах

IMG_7451Белдзяржстрах – універсальная страхавая арганізацыя, якая ажыццяўляе правядзенне сацыяльна значных відаў страхавання ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Першую суботу снежня страхавыя работнікі лічаць сваім прафесійным святам. У гэтым годзе сапраўдным навагоднім падарункам для ўсяго калектыву прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Докшыцкім раёне стане пабудаваны за кошт уласных сродкаў новы адміністрацыйны будынак, які адпавядае ўсім патрабаванням. Уваход абсталяваны пандусам. Унутры будынка ёсць пакой для прыёму ежы, з густам аформлена актавая зала. На сённяшні дзень ідуць завяршальныя работы – расстаўляецца мэбля, праводзіцца падключэнне камп’ютараў, вырашаецца пытанне з устаноўкай новай шыльды. У бліжэйшы час работнікі Белдзяржстраху зоймуць свае рабочыя месцы ў прасторных і камфортных кабінетах.
Амаль адлічыў свой час адыходзячы год. Якім ён быў і якія здабыткі прынёс работнікам прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Докшыцкім раёне, расказвае яго дырэктар Віктар Жакаўка.
– Лічу, што 2014 год для нашага калектыву склаўся паспяхова, хоць і працавалі мы ў звычайным рэжыме. Страхавыя агенты выдатна справіліся з пастаўленымі задачамі. Нашым кліентам выплачаны страхавыя кампенсацыі ў суме 3,6 млрд. рублёў, у тым ліку па добраахвотных відах – 1,1 млрд. Гэта лічба характарызуе рэальную страхавую абарону законных інтарэсаў людзей, якія паклапаціліся пра сваё здароўе, работу і маёмасць. З пачатку года па ўсіх плануемых відах страхавання паступіла 4,7 млрд. рублёў, што склала 102,2 % да задання. За прайшоўшы перыяд гэтага года было заключана 23,8 тысячы дагавораў па ўсіх відах страхавання, у тым ліку па добраахвотных відах – 17,1 тысячы дагавораў. Тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 117,3 % ці 694,8 млн. рублёў.
– Віктар Мікалаевіч, вы працуеце як з фізічнымі асобамі, так і з юрыдычнымі.
– Так, і аб’ёмы страхавых паслуг пастаянна павялічваюцца. Сёння ліцэнзія прадстаўніцтва прадугледжвае магчымасць правядзення больш за 70 відаў абавязковага і добраахвотнага страхавання – ад найбольш масавых і распаўсюджаных да эксклюзіўных і індывідуальных. Гэта дазваляе ў канкрэтнай сітуацыі сфарміраваць сістэму страхавой абароны кожнага кліента. Мы, у сваю чаргу, стараемся аператыўна правесці выплаты, каб кожны, хто звярнуўся ў прадстаўніцтва, застаўся задаволены. Аналіз паказвае, што па-ранейшаму найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў, пабудоў, хатняй маёмасці.
З намі цесна супрацоўнічаюць такія прадпрыемствы, як ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, завод “Ветразь”, РВУ “Докшыцырайгаз”, ААТ “Таргуны” і іншыя.
– Якімі будуць пажаданні для вашых супрацоўнікаў?
– Віншую былых і цяперашніх калег з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў. Жадаю поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту, дастойных кліентаў і паспяховага выканання даведзеных планаў.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: калектыў прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Докшыцкім раёне ў чаканні пераезду ў новы адміністрацыйны будынак.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *