Чудесный продавец работает в деревне Волча Докшицкого района

IMG_0381Менавіта такімі словамі на беларускай мове ахарактарызаваў прадаўца крамы спажывецкай кааперацыі з вёскі Ваўча адзін з пастаянных пакупнікоў. І немагчыма з ім не пагадзіцца. Яшчэ ў памяці, як некалькі год таму гэта гандлёвая кропка ўражвала антысанітарыяй, бедным асартыментам, у якім не навіной была рэалізацыя тавараў з зышоўшым тэрмінам.
У дзень нашага наведвання крамы яна блішчэла толькі што памытай падлогай. У печцы весела патрэскавалі дровы, паліцы і халадзільныя вітрыны былі застаўлены таварам. Кідалася ў вочы яго разнастайнасць і акуратная выкладка.

– Я памногу тавару не бяру, – тлумачыць ветлівая загадчыца крамы Святлана Батура, – але стараюся, каб усе групы былі прадстаўлены. Людзей у вёсцы не так і шмат, асабліва зараз, але, калі ёсць прапанова, то і запыт будзе. Вось паглядзіце, цукеркі ёсць дарагія і таннейшыя, каўбасныя вырабы таксама, хлебабулачных вырабаў некалькі назваў, са спіртнога ёсць і каньяк, і шампанскае, а не толькі таннае віно. Паважаць сельскага пакупніка дапамагае таваразнаўца нашай зоны Алена Шыла. Стараецца, каб любы мой заказ быў выкананы.

Але, у першую чаргу, стараецца працаваць, канечне, сама прадавец. Гады тры таму тут наогул не было каму гандляваць. Кааператары пайшлі на «паклон» да Святланы Антонаўны. Яна тады толькі выйшла на пенсію. Адукацыя ў яе гандлёвая, некаторы час працавала ў сталічным універсаме. У вёску вярнула каханне. Малады муж наадрэз адмовіўся ехаць жыць у горад. У Ваўчы, працавала загадчыцай склада ў санаторыі “Баравое”. Стаць за прылавак у пенсіённым узросце згадзілася, але пасля таго, сказала, як у краме будзе зроблены рамонт. Зараз на будынак звонку люба глянуць. У самім памяшканні таксама зроблена перапланіроўка, заменены вокны, дзверы, падшыта столь, атынкаваны сцены, заменена гандлёвае абсталяванне. Прадаўцу застаецца толькі падтрымліваць парадак, што Святлана Антонаўна з задавальненнем і робіць. Працуе яна на паўстаўкі, але адкрывае краму кожны дзень. Не можа, па прычыне мяккага, добразычлівага характару, адмовіць пакупніку, якому тэрмінова спатрэбіліся, напрыклад, цукар ці запалкі. Таму і забяспечвае кожны месяц у сярэднім па 50 мільёнаў рублёў тавараабароту.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ:
загадчыца крамы
в. Ваўча С.А. Батура.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *