Докшичанок Ульяну Полeчёнок и Настю Лабынько объединяет любовь к песне

Ульяна Палячонак

Ульяна Палячонак

Ульяну Палячонак і Насцю Лабынька аб’ядноўвае любоў да песні. Ульяна яшчэ вучыцца толькі ў 2-м класе гарадской школы № 1, але яе ўжо ведаюць гледачы. Сцэнічную дзяўчынку з яркім голасам год назад прыкмеціла настаўніца музыкі Таццяна Суднік і стала з ёй займацца. Зараз Ульяна з’яўляецца салісткай малодшай групы вакальнай студыі “Тоніка”, якой у Цэнтры дзяцей і моладзі кіруе Таццяна Ігараўна. Першая прэмія на раённым фестывалі-конкурсе “Юныя таленты” стала першай вялікай перамогай дзяўчынкі.
Насця таксама ўпершыню выйшла на сцэну ў 2-м класе. На першым жа раённым конкурсе дзіцячай мастацкай самадзейнасці стала лаўрэатам і спявала за раён на конкурсе ў Наваполацку. Зараз яна ўжо безумоўная “зорачка” не толькі ў гарадской школе № 2, дзе вучыцца ў 7-м класе. Насця прымае ўдзел у многіх канцэртах на раённай сцэне. Па словах кіраўніка вакальнай студыі Ірыны Дзехканавай, дзяўчынка вельмі любіць спяваць, займаецца ў школе мастацтваў, дзе іграе на фартэпіяна. Яе дасягненнем на сёлетнім конкурсе стала 2-е месца ў сваёй узроставай групе.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Насця Лабынька

Насця Лабынька

.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *