Кружок «Чабарок» Барсуковского СДК Докшицкого района устроил сельчанам праздник

DSC00052Хрысціянскі свет адзначае Нараджэнне Хрыстова. Да гэтага аднаго з самых вялікіх хрысціянскіх святаў на Беларусі прымеркавалася і народнае – Каляды. У дахрысціянскі перыяд Каляды звязвалі з зімовым сонцастаяннем. Як толькі дзень пачынаў павялічвацца, пачыналіся Калядныя святкі, якія доўжыліся два тыдні. Па грэгарыянскім календары гэты дзень прыходзіўся на 25 снежня, як раз тады, калі ўсе хрысціяне свету, акрамя праваслаўных, святкуюць Нараджэнне Хрыстова. З раніцы ідуць у храм, а надвячоркам – на калядаванне.

Фальклорны гурт “Чабарок” Барсукоўскага СДК, якім кіруе Ганна Кузняцова, падарыў у гэты дзень старажытнае народнае свята вяскоўцам. Яго ўдзельнікі старэйшына вёскі Галіна Петрашкевіч, пенсіянеркі Ала Макарава і Ніна Сямёнава, тэхработнік Святлана Шылко, хатняя гаспадыня Алена Ігонькіна, жывёлавод Іосіф Альхімёнак з каляднай зоркай, з абавязковымі казой, мядзведзем, якія сімвалізуюць дабрабыт, заможнасць, наведалі многія хаты. Спявалі гаспадарам калядныя песні з пажаданнямі багацця, здароўя, поспеху ва ўсіх справах. Каза так старалася, што магла і на падлогу заваліцца ад стомы. Гаспадары ратавалі яе, хто чым мог: цукеркамі, каўбасамі і іншымі каляднымі прысмакамі, на якія заўсёды былі багатымі хаты беларусаў.

Тэкст і фотаТамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *