Акцыя «Бяспека — у кожны дом»

iНеасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання па-ранейшаму застаюцца асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары. У большасці выпадкаў здарэнні, якія звязаны з агнём, – гэта вынік грэбавання правіламі бяспекі. Таму з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх з 2 па 27 лютага ў Докшыцах і ў населеных пунктах раёна пройдзе рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом!” Падчас яе супрацоўнікі МНС будуць праводзіць гутаркі ў працоўных калектывах раёна, у дашкольных і агульнаадукацыйных установах і нагадаюць правілы пажарнай бяспекі, раскажуць пра тое, як трэба дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі.

Ю. Потэс,
дзяржаўны пажарны інспектар аддзела МНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *