Раённае радыё змяніла фармат і час вяшчання

радиоПаважаныя чытачы “Родных вытокаў”, а таксама прыхільнікі раённага радыё! Паведамляем вам, што слухаць навіны Докшыччыны з 18 лютага можна будзе па УКХ-прыёмніках два разы на тыдзень: кожную сераду і пятніцу ў 11.40 на частаце 106,7 МГц у FM-дыяпазоне на хвалі Першага Нацыянальнага канала беларускага радыё, а таксама ў Інтэрнэце.
Рэклама тавараў і паслуг на радыё – самы кароткі і дзейсны шлях патрэбнай інфармацыі. Мы павіншуем вашых родных і блізкіх, сяброў і калег з днём нараджэння, а таксама з іншымі радаснымі падзеямі ў іх жыцці. Гэта зручна і танна. Тэлефануйце: 2-18-08, 2-13-34.
Той, хто яшчэ не набыў прыёмнік, але хоча гэта зрабіць, трэба набраць нумар 2-14-08. Спецыялісты “Белтэлекам” прыедуць у зручны для вас час і ўстановяць радыёпрыёмнік. Паслуга абыдзецца вам у 186600 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *